Як і большасць юнакоў таго часу Леанід Вясна вадзіцельскае пасведчанне атрымаў перад службай у арміі, а калі вярнуўся, уладкаваўся працаваць вадзіцелем у родны саўгас “Камуніст”. Спачатку ён кіраваў бензавозам, потым перавозіў малако, а пасля аб’яднання гаспадарак “перасеў” на трактар. Цяпер Леанід — адзін з лепшых механізатараў у “Агравідзах”. Гэта пацвярджаецца і тым, што яго прозвішча рэгулярна з’яўляецца ў першых радках зводкі лідараў палявых работ нашага выдання. Але не толькі гэтае імя ў спалучэнні з прозвішчам Вясна фігурыруе на старонках газеты. Час ад часу мы пісалі пра Аляксандра, у жніўны прыпар пастаянным лідарам сярод маладых камбайнераў з’яўляецца Юрый. Адзначу, што Леанід — бацька трох сыноў, якія, як і ён, шчыра і самааддана працуюць на роднай зямлі.
Тут уступіў у размову бацька: — Бог нас ўзнагародзіў трыма сынамі, і мы з жонкай, стараліся, каб яны выраслі працавітымі, чэснымі, справядлівымі, каб не шукалі “лёгкага хлеба”, а сваімі рукамі будавалі будучае. Безумоўна, сялянская праца не самая прэстыжная, але без яе нікуды. Я на ўласным вопыце пераканаўся, што можна быць вяскоўцам, працаваць у сельскай гаспадарцы і жыць не горш за некаторых гараджан. Толькі…, — працягвае мой суразмоўца, — Працаваць трэба, а калі ты умееш, а галоўнае хочаш чагосьці дабіцца, то абавязкова ўсё атрымаецца.
І сапраўды, у хлопцаў жыццё складваецца паспяхова. Узяць, да прыкладу, сярэдняга сына Юрыя. Ён, як і бацька, заўсёды на добрым рахунку ў кіраўніцтва гаспадаркі. І хоць малады чалавек на гэтым жніве першы год сядзеў за “штурвалам” камбайна, але сваёй стараннасцю, працавітасцю вырваў перамогу ў больш вопытных камбайнераў. Менавіта Юрый Вясна стаў першым тысячнікам у раёне па намалотах, за што і быў узнагароджаны Дыпломам і грашовай прэміяй. Толькі ў размове з Юрам высветліла, што хутка гаспадарка на працяглы тэрмін страціць аднаго з лепшых работнікаў, бо яго забіраюць служыць у войска.
Пры нашай размове хлопцы жартавалі адзін з аднаго, было бачна, што яны сябруюць і па асабліваму шчыра з павагай адносяцца да свайго бацькі, а той, у сваю чаргу, ганарыцца імі.
Сыны выраслі. Працуюць і жывуць побач з бацькамі. Двое з братоў, ужо маюць свае сем’і, але не забываюць бацькоўскі дом. Часта разам збіраюцца за вялікім сталом і ў любой справе з задавальненнем дапамагаюць самым родным людзям.
Вольга Патаповіч.
Фота аўтара.
За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…
Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…
"Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…
В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…
Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…
В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…