Categories: ДеньгиЛюди

Аграном па прызванні


Пасада галоўнага агранома гаспадаркі — праца адказная і складаная нават для мужчын. Аднак некаторыя прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва з сельскагаспадарчымі справамі спраўляюцца не горш. Вось і галоўны аграном КУСП “Відзаўскі” Аліна Зайкоўская добра ведае сваю справу і ўмее знайсці агульную мову з падначаленымі. У гэтым і заключаецца сакрэт яе поспеху.

А яшчэ яна адзін з самых вопытных спецыялістаў-аграномаў у раёне. Пасля заканчэння ў 1988 годзе Лужаснянскага сельгастэхнікума, па размеркаванні прыйшла ў добра вядомы, бо сама з мясцовых, саўгас “Авангард”, які ў той час знаходзіўся ў Дрысвятах. З цягам часу мяняліся назвы гаспадарак, іх аб’ядноўвалі, прызначалі новых кіраўнікоў, аднак Аліна Пятроўна заўсёды шчыра працавала на сваім нязменным месцы. І нават праз столькі часу яна не расчаравалася ў сваім выбары і, як і раней, любіць сваю справу. Сапраўды кажуць, дзе нарадзіўся, там і згадзіўся.

Працы ж у раслінаводстве хапае заўсёды. Вось і зараз, здавалася б, палі ўбраны і падрыхтаваны да зімы. Аднак спраў у галоўнага агранома хапае. Аліне Пятроўне трэба паспець пракантраляваць, як механізатары ўздымаюць глебу пад зябліва і ўносяць арганіку на палі.

— Калі спыніцца на арганізацыі работы, зазначу, што праблем асаблівых ніколі не ўзнікала. З такім згуртаваным калектывам механізатараў, як у нас, працаваць адно задавальненне. Бо агранамія — гэта перш за ўсё работа з людзьмі. Як чалавека настроіш, так ён будзе і араць, і сеяць, такі потым і ўраджай збярэш, — кажа Аліна Зайкоўская. — Тым, як заканчваем гэты год, задаволена. Мы хуткімі тэмпамі і з добрымі вынікамі правялі ўборачную, атрымалі пры гэтым рэкордны для нашай гаспадаркі ўраджай. У тэрмін управіліся з севам азімых. Гэтай восенню пасеялі 173 га рапсу і 518 га азімых збожжавых, а гэта больш, чым летась. Будзем чакаць не меншых намалотаў.

Жанчына лічыць, ёй пашанцавала, што ў свой час яна трапіла ў гэту гаспадарку. Тады яе першым настаўнікам у прафесіі стаў аграном Валянцін Лук’янец, а зараз ужо яна сама вучыць моладзь, што прыходзіць у сельгаспрадпрыемства. Навічкам жа ёсць што пераняць ў Аліны Зайкоўскай. Як і 27 гадоў таму назад у вачах спецыяліста гарыць агеньчык зацікаўленасці да сваёй справы, а гэта верная прыкмета прафесіяналізму.

Адным словам, быць галоўным аграномам вельмі адказна — ад своечасовасці і граматнасці рашэнняў Аліны Пятроўны часта залежаць вынікі працы ўсяго калектыву. Вось і зараз, як і належыць спецыялісту раслінаводчай галіны, яна ўжо будуе планы на будучыню. Увогуле ж за столькі гадоў жанчына вывучыла і землі гаспадаркі, і характары падначаленых. А на работу яна кожны дзень ідзе з радасцю і жаданнем працаваць.

Таццяна Пятушка.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

1 день ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

1 день ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

1 день ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

1 день ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

1 день ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

1 день ago