Знаёмства з вопытам работы браслаўскіх ахоўнікаў мудрасці чалавечай пачалося ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. Напачатку семінара ўсіх яго ўдзельнікаў шчыра вітала начальнік аддзела ідэалагічгай работы, культуры і па справах моладзі Антаніна Абалевіч. Яна пазнаёміла гасцей з геаграфічнымі і эканамічнымі асаблівасцямі раёна, яго ўнікальнай прыродай.
Пасля невялікага завочнага экскурса па Браслаўшыне, які суправаджаўся мультымедыйнай прэзентацыяй, дырэктар ЦБС Вольга Ляснеўская, загадчык аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Ірына Макарэвіч і загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Іна Болундзь расказалі пра месца браслаўскай бібліятэкі ў сацыяльным жыцці горада і раёна.
І з задавальненем хочацца адзначыць, што нашым бібліятэкарам сапраўды ёсць чым падзяліцца ў прафесійным плане са сваімі калегамі, бо іх работа скіравана на цеснае супрацоўніцтва з чытачамі, аматарамі літаратурнага слова, народнымі ўмельцамі. Яны прыкладаюць усе намаганні, каб бібліятэчнае асяроддзе стала не столькі прасторай для кніг і іншых носьбітаў інфармацыі і культуры, колькі адзінай прасторай для карыстальніка, узаемасувязі яго творчасці і адпачынку.
Грунтоўную прафесійную дзейнасць браслаўскіх супрацоўнікаў кніжнай скарбніцы адзначыла намеснік дырэктара абласной бібліятэкі Вольга Камендантава. Яна падкрэсліла, што іх высокія дасягненні і далі падставу для правядзення гэтага семінара.
Пра сучасныя накірункі бібліятэчнага абслугоўвання паведаміла прысутным загадчык аддзела бібліятэкаведання абласной бібліятэкі Наталля Пугачова.
Знаёмства з бібліятэкамі раёна прадоўжылася ў Слабодцы, Друйску і Друі, дзе супрацоўнікі тамашніх устаноў падзяліліся сваім вопытам, патлумачылі, як наладжана бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва на сяле. Акрамя таго, ўдзельнікі семінара наведалі Слабодкаўскі касцёл, такрануліся да Барысава каменя ў Друі.
Другі дзень бібліятэчнага форуму пачаўся з цікавай экскурсіі па горадзе. Бібліятэкары наведалі Замкавую гару і музей традыцыйнай культуры.
Уражаныя прыгажосцю Браслаўшчыны, яны працягнулі рабочую сустрэчу ў дзіцячай раённай бібліятэцы, дзе яе загадчыца Галіна Мацеша расказала пра ролю ўстановы культуры ў справе арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў, у эстэтычным выхаванні падрастаючага пакалення.
Завяршыўся семінар “круглым сталом”, падчас якога яго ўдзельнікі абмеркавалі накірункі і перспектывы развіцця сеткі публічных бібліятэк, абменяліся ўласнымі думкамі і поглядамі. Падводзячы вынікі семінара В. Камендантава адзначыла яго высокі ўзровень і падзякавала гаспадарам за цікавую і карысную сустрэчу.
Алена Пятушка.
Фота аўтара.
В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…
С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…
В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…
Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…
Полностью отдает себя служению делу, имеет за плечами более чем тридцатилетний опыт, профессионал с большой…
В преддверии Дня Победы на особом контроле порядок и чистота около памятников и мемориалов. Коллективы…