Categories: Главное

Школа веры і дабрыні


“Настаў юнака на пачатку шляху яго, і ён не збочыць з яго, калі і састарэе”, — гаворыцца ў кнізе Прытчаў Саламонавых. Так, выхаванне моладзі — пытанне, актуальнае ва ўсе часы. Гэта адна з асноўных задач устаноў адукацыі, у якіх распрацавана цэлая сістэма мерапрыемстваў маральнай тэматыкі. Веды, атрыманыя падлеткамі ў школе і ад бацькоў, вельмі важныя для далейшага жыцця, але без духоўнай падтрымкі людзі нярэдка збіваюцца з правільнага шляху. Таму важнай часткай служэння Беларускай Праваслаўнай Царквы з’яўляецца работа з дзецьмі.

Вось і ў Браславе пасля працяглых канікул нядзельная школа пры Свята-Панцеляймонаўскім  жаночым манастыры зноў гасцінна расчыніла свае дзверы для юных выхаванцаў. Навучальны год тут пачаўся ў кастрычніку і закончыцца ў маі. Як і раней, займаецца з дзецьмі настаяцельніца манастыра — ігумення Ніка. Яна знаёміць вучняў з асновамі праваслаўнай культуры, тлумачыць, што значыць жыць па хрысціянскіх запаведзях. Падчас заняткаў можна даведацца пра жыццё святых, царкоўныя святы, іконы, малітвы, навучыцца правільна весці сябе ў храме. А галоўнае — ігумення Ніка прывівае дзецям дабрыню, міласэрнасць, любоў да людзей, клопат пра блізкіх, павагу да бацькоў.

Звычайна заняткі праходзяць у выглядзе гутарак на розныя маральныя тэмы ці пра пэўныя падзеі. Акрамя таго, выхаванцы займаюцца рукадзеллем, спяваюць, ездзяць на экскурсіі, удзельнічаюць у праваслаўных фестывалях і конкурсах. Вось і падчас першай сустрэчы пасля прагляду фільма пра Еўфрасінню Полацкую вучні прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў, прысвечаным святой апякунцы Беларусі (на здымку). А колькі радасці прыносіць дзецям падрыхтоўка да галоўных хрысціянскіх свят — Вялікадня і Нараджэння Хрыстова! Выхаванцы школы традыцыйна рыхтуюць тэатралізаваныя пастаноўкі, з якімі выступаюць перад падапечнымі дома-інтэрната для састарэлых.

Нагадаю, што заняткі праходзяць з 13 да 15 гадзін кожную нядзелю. Наведваць іх могуць хлопчыкі і дзяўчынкі рознага ўзросту — ад першакласнікаў да выпускнікоў. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 32-6-41.

Жанна Бялько.

 

 

 

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago