Categories: Главное

Дзеля чысціні лесу

У сярэдзіне кастрычніка ва ўсіх рэгіёнах краіны шматлікія добраахвотнікі традыцыйна ўключыліся ў акцыю “Чысты лес — 2015”. Яны прымалі ўдзел у навядзенні парадку ў лясных масівах, якія найбольш актыўна наведваюцца людзьмі, прымыкаюць да дарог, населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках.

Рэспубліканская акцыя “Чысты лес” праводзіцца з 2010 года па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. За гэты час яна ўжо набыла сваіх пастаянных удзельнікаў, і з кожным годам іх колькасць толькі расце. У агульнай складанасці за ўвесь час у мерапрыемствах прынялі ўдзел больш за 60 тыс. добраахвотнікаў.

Падтрымалі акцыю і ў нашым раёне. Як паведаміў галоўны ляснічы нацыянальнага парка “Браслаўскія азёры” Уладзіслаў Цецяронак, да работы па ачыстцы лясоў ад смецця далучыліся супрацоўнікі 10 лясніцтваў. Асаблівую ўвагу ўдзялілі навядзенню парадку ўздоўж аўтамабільных дарог, у месцах адпачынку, каля вадасховішчаў. Работы было многа, бо нядбайныя турысты і жыхары раёна пакідаюць за сабой абгорткі, пластыкавыя бутэлькі і іншае бытавое смецце.

Ініцыятыву супрацоўнікаў прыродаахоўнай установы падтрымалі і школьнікі. Напрыклад, гімназісты добраўпарадкавалі лесапаласу паблізу АЗС “Краснасельцы”, а вучні першай гарадской школы наводзілі парадак у Бяльмонцкім парку (на здымку).

Дарэчы, кожны жыхар нашага раёна можа далучыцца да акцыі незалежна ад даты — трэба толькі беражліва адносіцца да прыроды і паважаць працу работнікаў лясной гаспадаркі.

Жанна Бялько.

 

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago