Categories: Новости

Браслаўскі спінінг — 2015

Не губляе сваёй папулярнасці сярод рыбаловаў-аматараў штогадовае спаборніцтва «Браслаўскі спінінг», якое арганізуюць аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, фізкультурна-спартыўны клуб «Дрывяціч» пры садзейнічанні адміністарцыі НП «Браслаўскія азёры». Пацвярджаецца гэта колькасцю ўдзельнікаў і шырокай геаграфіяй іх пражывання.

У субботу на турыстычную стаянку «Окменца» паспрабаваць свайго шчасця ў лоўлі драпежнай рыбы акрамя браслаўчан прыехалі аматары спінінга з Глыбокага, Шаркаўшчыны, Мінска, Гродна, Рагачова і Оршы. Пасля двухгадовага перапынку сёлета зноў завіталі да нас і суседзі-латышы. Усяго зарэгістраваўся 41 ўдзельнік. У камандным заліку пажадала прыняць удзел 36 чалавек, якія прадастаўлялі 18 каманд з браслаўскіх арганізацый і іншых гарадоў. Адразу па 2 каманды выставілі ПМС і аддзялення «Ахова», па адной з ЖКГ «Браслаў-камунальнік», ЦРБ, аддзел МНС, магазін «Ручаёк», уладальнік якога ІП Максім Левянкоў, дарэчы і спансіраваў правядзенне спаборніцтваў.

З раніцы надвор’е спрабавала напужаць рыбаловаў нудным дробным дожджыкам, які то сыпаў з неба, то пераставаў, але пасля дзесяці гадзін вецярок разагнаў хмары, выглянула сонейка і сядзець у лодцы, нават калі не клявала, для заўзятараў прыроды было адным задавальненнем. Мабыць таму і не спяшаліся ўдзельнікі спаборніцтва пакідаць водную акваторыю, бо многія прычальвалі да берага за 5–10 мінут перад заканчэннем гадзіны «Х».

Па папярэдніх спаборніцтвах заўважыў, што, як правіла, першымі вярталіся тыя, у каго пустыя садкі. Сёлета ж гэтую прыкмету парушыў Мікалай Матрунёнак з ЖКГ, які першым сыйшоў на бераг з мятровым шчупаком у руках. Яго трафей заважыў 8950 грамаў і прынёс удачліваму рыбалову першае месца ў намінацыі «Самая вялікая рыбіна».

Трэба сказаць, што ў гэтым годзе «струсцянскі Няптун» быў больш шчодрым да рыбаловаў, чым у папярэднія гады. Зразумела, на бераг з уловам вярталіся не ўсе, аднак удачлівых было значна больш, чым нават тады, калі спаборніцтвы праходзілі на возеры Снуды.

Але тыя, каму не пашанцавала злавіць зубастага драпежніка-шчупака ці паласатага акуня не надта расстройваліся. Пакуль журы падводзіла вынікі, рыбаловы частаваліся гарачай юшкай, дзяліліся сваімі ўраджаннямі ад рыбалкі, не абыходзілася і без рабацкіх баек.

Меркаваннем пра арганізацыю спаборніцтва я пацікавіўся ў капітана каманды Браслаўскага РАНС Івана Машары.

— Нам з напарнікам Валерыем Мігневічам сёння не пашанцавала злавіць шчупака, але гэта не надта і важна. Нас больш цікавіла бяспека рыбаловаў, большасць з якіх рыбачыць на надзімных лодках, а яны, як вядома не надта бяспечныя. Таму імкнуліся ўвесь час трымаць у полі зроку акваторыю возера, каб своечасова прыйсці на дапамогу ў выпадку непрадбачанай сітуацыі. Лічу, што спаборніцтвы арганізаваны на вышэйшым узроўні. Рады, што сёлета да нас зноў завіталі латышы. Сустрэў знаёмых з Даўгаўпілса, якіх не бачыў гадоў пяць. Цікава было пагутарыць і пра рыбалку, і пра жыццё. Таму смела скажу, што «Браслаўскі спінінг» мае права на далейшае жыццё.

Урэшце прыйшла пара сказаць сваё слова і суддзям. Сёлета, па іх падліках самай удачлівай была каманда раённай бальніцы з уловам у 9,2 кілаграмы, другой — ЖКГ (8,9 кг). Трэцяе месца заняла каманда Шаркаўшчынскага аддзела МНС (5,1 кг).

У асабістым заліку перамог Алег Міхалёнак з Рагачова, другім стаў Ігар Козел (Браслаў), трэцяе месца заняў Аляксандр Кох з Гродна.

Такім чынам «Браслаўскі-спінінг — 2015» адышоў у гісторыю. Аматары ж спінінгавай лоўлі, успамінаючы гэты дзень на Браслаўшчыне, будуць чакаць наступных спаборніцтваў.

 

Аляксандр Азевіч. Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

14 часов ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

15 часов ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

15 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

16 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

18 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

19 часов ago