Categories: Новости

Свята вялікай яркай сям’і

Штогод у кастрычніку, самым прогожым і стракатым восеньскім месяцы, сваё прафесійнае свята адзначае вялікая яркая сям’я работнікаў культуры.

Яны кожны дзень навідавоку: стваральнікі свята і выдатнага настрою, дораць людзям прыгажосць і эстэтычную асалоду. Без іх працы жыццё было б даволі сумным і нецікавым. Работнікаў культуры можна сустрэць у розных сферах жыццядзейнасці: яны спяваюць для нас, праводзяць экскурсіі, раскрываюць таленты, выдаюць кнігі, зберагаюць нацыянальныя традыцыі.

Радасная прыемная атмасфера лунала ў мінулы чацвер ў РЦК, дзе прайшла ўрачыстасць, прысвечаная гэтым неардынарным людзям. У фае ўстановы разгарнулася выстава мастацкіх вырабаў работнікаў культуры раёна, якая яскрава сведчыла пра шматграннасць іх інтарэсаў і магчымасцей. Прыгожыя мелодыі саксафона, якім віртуозна валодае педагог ДШМ Славамір Цітовіч, краналі душу і стваралі ўзнёслы настрой.

У глядзельнай зале сабраліся спецыялісты і ветэраны сферы культуры, а таксама госці свята.

Пасля прывітальных слоў элегантнай вядучай Алены Котавай намеснік старшыні райвыканкама Вольга Вялічка павіншавала культработнікаў Браслаўшчыны і падзякавала ім за актыўную грамадзянскую і жыццёвую пазіцыю, за адданасць сваёй прафесіі, пажадала здароўя, творчага запалу і натхнення. Затым уручыла Ганаровыя граматы: галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі — намесніку начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алене Котавай, раённага Савета дэпутатаў — хормайстру народнага хору ветэранаў вайны і працы РЦК Наталлі Няміра, райвыканкама — навуковаму супрацоўніку па фондавай рабоце раённага аб’яднання музеяў Аліне Выжыкоўскай.

Добрыя словы выказала калегам і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Антаніна Абалевіч, групе работнікаў таксама ўручыла ўзнагароды аддзела.

Да віншавання прадстаўнікоў райвыканкама далучыліся кіраўнікі розных падраздзяленняў сферы культуры раёна.

Упершыню за шмат гадоў у гэты святочны дзень віноўнікі ўрачыстасці не працавалі на сцэне, а атрымлівалі асалоду ад добрай музыкі ў якасці гледачоў, бо са сваім канцэртам да іх завіталі калегі з Мёраў.

На першы погляд здаецца, што працаваць у культуры лёгка і прыемна — вакол радасная абстаноўка і ніякай руціны. Але тыя, каму давялося бачыць гэтую працу знутры, добра ведаюць, як часам цяжка дастукацца да кожнага сэрца і знайсці водгук у кожнага гледача. Тым не менш у гэтай сферы працуюць самаадданыя людзі, таму падчас урачыстасці пацікавілася ў некаторых, за што яны любяць сваю прафесію.

Алена Котава, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі:

— Мая прафесія нясе радасць людзям, дорыць ім святочны настрой. Вельмі хочацца, каб ён пасяліўся ў сем’ях і душах усіх культработнікаў раёна.

Вольга Садоўская, дырэктар Слабодкаўскага сельскага Дома культуры:

— Люблю сваю прафесію за фантазію, творчасць, за зносіны з людзьмі. Ні пра адну іншую не скажаш: на працу, як на свята.

Таццяна Кука, дырэктар раённай ЦКС:

— Мая прафесія дае магчымасць паказаць гледачам прыгожае, за гэта яе і люблю.

Ірына Ванага, дырэктар Богінскага сельскага клуба:

  • Падабаецца дарыць людзям свята і радасць. А калі бачу ўсмешкі на тварах гледачоў, мне таксама становіцца светла на душы.

Алена Пятушка.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

7 часов ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

7 часов ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

7 часов ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

9 часов ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

9 часов ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

9 часов ago