Два разы на тыдзень удзельніцы групы спяшаюцца ў спартыўную залу ДЮСШ да Валерыя Дарафейчыка, які займаецца з імі на працягу гадзіны фізічнымі практыкаваннямі. Па словах Валерыя, жанчыны вельмі дысцыплінаваныя і паслухмяныя вучаніцы. Яны старанна размінаюцца і выконваюць неабходныя фізічныя практыкаванні. Майму здзіўленню не было межаў, калі даведалася, што ўдзельніцы групы “Здароўе” займаюцца нават на сілавых трэнажорах, вядома ж, у меру сваіх магчымасцей, тым больш што асноўны напрамак заняткаў у групе — аздараўленчы. Да выканання кожнага практыкавання тут падыходзяць вельмі асцярожна. Заняткі ў асноўным праходзяць у зале, але зімой катаюцца і на лыжах. А яшчэ з задавальненнем вывучаюць гульнявыя віду спорту. Напрыклад, валейбол і баскетбол.
— У школе я не ўмела гуляць у валейбол, — прызнаецца Эма Гімбіцкая. — А тут усё атрымліваецца. Магу падачу падаць і адбіць мяч. Магчыма, справа ў тым, што мы як адна сям’я.
Я трапіла ў госці да ўдзельніц групы “Здароўе” ў той дзень, калі яны праводзілі паміж сабой спартландыю. Пакуль жанчыны спаборнічалі, уважліва назірала за імі. Як спрытна закідваюць баскетбольны мяч у карзіну! Ва ўсіх атрымліваецца амаль з першага разу. І кожны закінуты мяч жанчыны сустракалі апладысментамі.
З не меншым запалам набівалі яны каля дзясятка разоў тэнісным мячыкам па ракетцы, кідалі дроцікі ў мішэнь і круцілі абруч. Пры гэтым атмасфера саперніцтва не адчувалася, яны падтрымлівалі адна адну і звярталіся выключна памяншальна-ласкава: “Раечка, Светачка, Ніначка, малайчынка”.
Па прызнанні жанчын, а некаторыя займаюцца па некалькі год у групе “Здароўе”, яны вельмі чакалі заканчэння летніх дзён, каб з 1 верасня прыступіць да заняткаў.
— Мы сябе тут камфортна адчуваем. Валерый Дарафейчык згуртаваў нас у адзіны спартыўны калектыў. Займаемся толькі карысным для свайго здароўя, а трэнер сочыць, каб не ператаміліся. І ведаеце што, сталі менш хадзіць да ўрачоў, толькі за дазволам для наведвання групы і заняткаў спортам. Мы вельмі ўдзячныя, што створана такая група, дзе можна з карысцю для здароўя правесці свой вольны час, — з радасцю кажуць жанчыны.
Гляджу на іх і думаю: хто сказаў, што спорт — гэта прэрагатыва маладых?! Група “Здароўе” — сапраўдны прыклад для пераймання здаровага ладу жыцця! Жанчыны з яе такія розныя: непадобныя лёсы і прафесіі, але ўсе яны неверагодна абаяльныя і спартыўныя. Сапраўдны прыклад для пераймання.
Алена Набеева.
Фота аўтара.
На здымку : група “Здароўе” з кіраўніком.
По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…
Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…
На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…
По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…
В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…
На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…