Знаходзіцца ён на ўласным падвор’і сям’і Кажурна з аграгарадка Ахрэмаўцы, якая займаецца пчалярствам. Некалькі гадоў таму назад у газеце друкаваўся артыкул пра незвычайныя вуллі, якія робіць для пчол Казімір Кажурна. Але пчаляр не спыніўся на дасягнутым. Сёлета ён пабудаваў домік на вуллях. Так, у цяні дрэў, непадалёку ад пасекі, знаходзіцца звычайны-незвычайны домік, бо ў яго падмурку, знаходзіцца шэсць вулляў з пчоламі. Гаспадары сустрэлі мяне на парозе.
— Заходзь унутр, не бойся, — ветліва запрашаюць яны. — Бачыш, тут пчол няма. Толькі водар мёду і траў.
Заходжу. Сапраўды, самы звычайны летні домік для адпачынку з дзвюма ляжанкамі. Прысаджваюся на адну і прыслухоўваюся: недзе гудзяць, а дзе?
— Пчолы знаходзяцца якраз пад табой, — тлумачыць Казімір Іванавіч. — Ляжанка зроблена над самымі вуллямі. Пад кожнай размясцілася па тры штукі. Каб у памяшканне траплялі пахі нектару, праполісу, мёду, зроблены спецыяльныя адтуліны. Пчолы праз іх не трапяць унутр, а вось паветра насычана рознымі фітанцыдамі. Акрамя гэтага, з-за таго, што пчолы падтрымліваюць у вуллі тэмпературу 36-37 градусаў, драўляныя дошчачкі заўсёды цёплыя. А калі прыкласці да іх далонь, то адчуеш мікравібрацыю, якую ствараюць сваімі крыламі пчолы. Тут можна знаходзіцца гадзінамі, адпачываць, чытаць кнігі, займацца рукадзеллем…
Сапраўды, калі знаходзішся ўнутры, то здаецца, што час стаіць на месцы, прападае жаданне спяшацца па справах, а на выхадзе адчуваеш сябе поўным сіл і энергіі.
Ідэя будаўніцтва падобных домікаў не новая. Яны распаўсюджаны, напрыклад, ва Украіне. Нават Віцебскі абласны псіханеўралагічны дыспансер прапануе ўсім жадаючым лячэнне біяполем вулля пчол. На яго сайце пазначана, што “сярод механізмаў станоўчага ўплыву сеансаў апітэрапіі, заснаванай на блізкім кантакце пацыентаў з пчалінымі сем’ямі, з’яўляецца цяпло ад дошак, якія награваюцца ад пчол і чалавечага цела, і дазваляе расслабіцца мышцам, паляпшае кровазварот. Узаемадзеянне біяпалёў пчол і чалавека, несумненна, мае станоўчы эфект — паляпшае абмен рэчываў, павышае імунітэт, здымае стрэс, ператамленне і інш”.
— Мяне зацікавіла гэтая ідэя. Я займаюся пчоламі даўно, гэта мая любімая справа, таму заўсёды чытаю інфармацыю, звязаную з пчалярствам. А пасля таго, як прачытаў некалькі артыкулаў пра такія домікі, што іх выкарыстоўваюць у Віцебску, пачаў шукаць тэхналогію іх будаўніцтва. Стаў дэталёва ўсё вывучаць і толькі потым рашыўся на будаўніцтва. Так за некалькі месяцаў у нас з’явілася ўласная “ляжанка на пчолах”, — кажа Казімір Кажурна.
Калі пчаляр займаўся будаўніцтвам доміка, то аздабленнем унутры — Луцыя Кажурна. Яна напляла пчол з бісеру, зрабіла прыгожыя кветкі, пашыла адмысловыя фіранкі…
Зараз гэтае месца з’яўляецца адным з любімых у сям’і. Самі гаспадары ў вольную гадзіну імкнуцца туды. Там з задавальненнем гуляе іх унучка, ды і ўсе родныя і сябры не супраць там адпачыць.
Алена Набеева.
Фота аўтара.
На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…
«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…
Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…
В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…
Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…
Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…