Categories: Главное

Першыя прэтэндэнты на перамогу

Прыйшла восень, пачаўся збор ураджаю, а разам з ім і наш конкурс “Суперураджай-2015”.

Нагадаю, што для таго, каб прыняць удзел у фотаконкурсе і, магчыма, выйграць прыз (падпіску на “Браслаўскую звязду” на 1-ы квартал 2016 года), неабходны ўсяго толькі незвычайны прадукт, вырашчаны на прысядзібным участку або проста знойдзены на прыродзе. Можаце даслаць фотаздымкі на электронную пошту нашага выдання з кароткім апісаннем ці (лепш) запрасіць карэспандэнта газеты для таго, каб сфатаграфаваць і зафіксаваць памеры эксклюзіўнага экземпляра або прывезці экспанат у рэдакцыю. Усе фотаздымкі будуць выкладзены на сайце braslav-star.by і ў нашых групах у соцсетках. І такім чынам за іх можна будзе прагаласаваць.

Удзельнічаюць у конкурсе прадукты вялікай, або, наадварот, незвычайна маленькай вагі ці цікавай формы, як, напрыклад, вось гэтыя.

У мінулым годзе самай вялікай бульбінай нашага конкурсу быў экземпляр вагой у 1150 гр, у гэтым жа рэкорд пабіты. Вось такога велікана вырасціла на сваім прысядзібным участку браслаўчанка Тэрэса Пуйша. Заважыла бульбіна 1500 гр. Пагадзіцеся, дастойны экземпляр.

А вось гэтую бульбіну, падобную на сэрца, прынёс у рэдакцыю наш пастаянны чытач Мечыслаў Марцінкевіч. Ён, дарэчы, прымаў удзел у нашым конкурсе і летась. Кажа, што вырашыў паспрабаваць яшчэ раз, але, калі зноў не выйграе прыз, не засмуціцца, бо галоўнае, лічыць ён, не перамога, а магчымасць абмену цікавай інфармацыяй праз любімае выданне.

А гэтае падабенства морквы з чайнікам заўважыла Дзіяна Спірыдонава з агр. Ахрэмаўцы. Яна перадала свой экспанат у рэдакцыю, дзе ён і быў сфатаграфаваны.

Памятайце, што конкурс заканчваецца 7 кастрычніка, таму спяшайцеся паўдзельнічаць у ім і, магчыма, менавіта вы станеце яго пераможцам.

Падрабязней пра ўмовы конкурсу можна даведацца, патэлефанаваўшы ў рэдакцыю па тэл. 62518 або 8029-7133306 Вользе Патаповіч.

Удачы!

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

4 часа ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

5 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

5 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

10 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

12 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

12 часов ago