Categories: Главное

Старанна працуюць з надзеяй на рэканструкцыю

Для большасці людзей лета — час адпачынку і забаў, а для торфаздабытчыкаў — працы да сёмага поту. Вось і шчыруюць супрацоўнікі ААТ “ТБЗ Браслаўскі”, выкарыстоўваючы кожны пагодны дзянёк. На шчасце, сёлета лета паспрыяла браслаўскім здабытчыкам “балотнага паліва”, і сезон здабычы торфу яны закончылі даволі рана, яшчэ ў ліпені.
Безумоўна, і аб’ёмы прадукцыі значна скарачаюцца. Таму ёсць свае аб’ектыўныя прычыны: пацяпленне клімата, змяншэнне колькасці насельніцтва, а з ім і аптымізацыя, закрыццё сацыяльных сельскіх устаноў, ды і “блакітнае паліва” паціху выцясняе сваіх канкурэнтаў з рынку збыту.
— На заводзе я даўно, — кажа дырэктар ААТ “ТБЗ Браслаўскі” Павел Драбовіч, — і памятаю той час, калі машынам даводзілася чакаць па некалькі гадзін, каб загрузіцца брыкетам.
Тым не менш застаецца яшчэ значная частка насельніцтва, устаноў і арганізацый Віцебскай вобласці, якія карыстаюцца прадукцыяй браслаўскага торфазавода. Ацяпляюць свае дамы нашым брыкетам латышы і расіяне. Ды і для патрэб цэнтральнай кацельні ЖКГ горада сёлета ўжо перавезена 5,5 тыс. тон фрэзернага торфу.
Як паведаміў Павел Драбовіч, за 7 месяцаў бягучага года выраблена 13,1 тыс. тон паліўнага брыкету і здабыта больш за 50 тыс. тон фрэзернага торфу, што, безумоўна, станоўча адбілася на прыбытку прадпрыемства.
Не застаецца па-за ўвагай адміністрацыі завода і дадатковыя віды дзейнасці. Карыстаецца попытам у насельніцтва торф для кампаставання, жалеза-бетонныя вырабы, спажыўны грунт “Дачны” і арганіка-мінеральныя ўгнаенні.
— Таму можна з упэўненасцю сказаць, — адзначыў П. Драбовіч, — што па выніках работы за мінулы год і 7 месяцаў бягучага наш завод выканаў усе паказчыкі бізнес-плана.
Несумненна, станоўчы вынік магчыма дасягнуць толькі зладжанай канструктыўнай працай адміністрацыі і рабочых прадпрыемства.
У гэтых важкіх здабытках калектыву ёсць адчувальны ўклад начальніка вытворча-тэхнічнага бюро Часлава Каята і вядучага эканаміста Ларысы Каят, якія з нагоды прафесійнага свята ўзнагароджаны адпаведна Ганаровымі граматамі ДВА “Белпалівагаз” і райвыканкама. За сумленную работу аб’яўлены ўдзячнасці Міністэрства энергетыкі вадзіцелю трактара ўчастка здабычы Васілію Ліпатаву, ДВА “Белпаліўгаз” — слесару брыкетнага цэха Мікалаю Кашкуру, старшыні райвыканкама — вадзіцелю трактара ўчастка здабычы Уладзіміру Раманоўскаму.
Не перабольшаннем будзе сказаць, што працу на торфе ў балоце вытрымліваюць людзі стойкія, працавітыя, з унутраным стрыжнем. Васіль Ліпатаў — з такіх (на здымку).
Больш за 20 гадоў ён “штурмуе” балотныя абшары. Складаная праца, асабліва падчас сезона дабычы торфу, калі прыходзіцца працаваць па 12 гадзін у пыле, яго не надта пужае.
— Прызвычаіўся, — сціпла кажа торфанарыхтоўчык.
Працавіты, сумленны В. Ліпатаў добра разумее, што і ад яго работы залежыць агульны аб’ём і якасць сыравіны, а значыць, і заработная плата. А каб трактар у дні максімальнай сезоннай нагрузкі працаваў бездакорна, у зімовы перыяд ён яго перабірае да вінціка. Не менш старанна рыхтуе і фрэс-барабан.
Не сакрэт, што абсталяванне завода значна састарэла. І зараз прадпрыемства жыве надзеяй на рэканструкцыю, якая дазволіць павялічыць аб’ём вытворчасці паліўных брыкетаў з 30 да 40 тыс. тон у год, а таксама палепшыць яго эканамічную эфектыўнасць.
На дадзены момант выкананы праектныя работы, закуплена тэхнічнае абсталяванне на суму 13,1 млрд руб. і заключаны дагавор яшчэ на 1,3 млрд. У гэтым месяцы плануецца правесці падрадныя таргі, дзе будзе вызначаны генеральны падрадчык будаўніцтва аб’екта.
Што ж, хочацца пажадаць калектыву торфазавода, каб іх мары і памкненні працаваць на сучасным прадпрыемстве як мага хутчэй ажыццявіліся.

Алена Пятушка.
Фото аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

13 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

16 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

17 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

18 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

18 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

18 часов ago