Некалькі гадоў таму назад у яе з’явілася задума стварыць музей адукацыі раёна. Справа патрэбная, але складаная, карпатлівая і адказная. Тым не менш дзейная Ірына Сяргееўна з энтузіязмам узялася за яе. У будынку цэнтра выдзеліла для гэтага памяшканне і разам са сваімі супрацоўнікамі пачала збіраць экспанаты.
Амаль два гады яны ўпарта шукалі і апрацоўвалі цікавыя рэчы, дакументы і звесткі. І вось падчас жнівеньскай педагагічнай нарады на мінулым тыдні адбылося адкрыццё музейнага пакоя “Развіццё адукацыі Браслаўшчыны: ўчора, сёння, заўтра”. Яго экспазіцыя пабудавана ў храналагічным парадку і прадстаўлена 9 тэматычнымі раздзеламі, у якіх раскрыта гісторыя развіцця адукацыі раёна з 1498 года (менавіта ў гэтым годзе ўзгадваюцца першыя звесткі пра парафіяльную школу пры Відзаўскім касцёле) да нашых дзён.
Трэба адзначыць, што супрацоўнікі ЦДМ правялі грунтоўную і значную работу, бо сабраныя імі факты і экспанаты адкрываюць яшчэ адну старонку гісторыі нашага краю.
Так, напрыклад, у 1946 — 1947 гадах на Браслаўшчыне было 75 устаноў адукацыі, у сярэдзіне 60-х гадоў — 113, а сёлета іх 35. У раздзеле “Адукацыя ў тварах” падаюцца звесткі пра начальнікаў аддзела адукацыі з 1940 года. Са знакамітымі былымі вучнямі Браслаўшыны можна пазнаёміцца ў экспацізыі “Алея славы”. Пачуцці настальгіі і крыху сумнай пяшчоты выклікаюць у наведвальнікаў старэйшага пакалення экспанаты ў раздзеле “Хобі вучняў розных гадоў”, а таксама школьная форма і піянерская атрыбутыка.
Сур’ёзныя адносіны супрацоўнікаў ЦДМ да стварэння музея падкрэсліваюцьзнойдзеныя імі, можна сказаць, рарытэтныя экспанаты: падручнік па матэматыцы на старажытнаславянскай мове, школьны ранец 1928 года, чарнільніца 1930 г… Ці магчыма на паперы перадаць той дух і пяшчотна-шчымлівую атмасферу, што авалодвае табой пры наведванні музейнага пакоя, які многіх вяртае ў часы дзяцінства, або юнацтва, або маладосці, а маладому пакаленню дае магчымасць пазнаёміцца са школьнымі гадамі бацькоў, бабуль і дзядуляў.
Алена Пятушка.
Фота аўтара.
Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…
В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…
С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…
В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…
Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…
Полностью отдает себя служению делу, имеет за плечами более чем тридцатилетний опыт, профессионал с большой…