Categories: Новости

З увагай да праблем грамадзян

У мінулую пятніцу жыхары раёна мелі магчымасць задаць свае пытанні і падзяліцца набалелымі праблемамі з намеснікам Старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Раісай Саўрыцкай, якая правяла прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па асабістых пытаннях.
Па тэлефоне звярнуліся жыхаркі аграгарадка Далёкія з ААТ “Новая гвардыя”. Жанчыны жаліліся, што са снежня ім не выплачваецца зарабатная плата. Сапраўды, сітуацыя ў сельгаспрадпрыемстве склалася вельмі складаная, пра што добра ведае і раённае кіраўніцтва. Таму прымаюцца ўсе меры, каб яе выправіць. Раіса Пятроўна, уважліва выслухаўшы сутнасць праблемы, зазначыла, што яна застанецца на кантролі да вырашэння.
Пасля “прамой лініі” намеснік Старшыні КДК правяла асабісты прыём грамадзян.
Неаднойчы ў розныя інстанцыі звярталіся жыхары двух дамоў пры былой школе-інтэрнаце з Опсы з просьбай дапамагчы ўзаконіць свае гаспадарчыя пабудовы. Дэталёва азнаёміўшыся з усімі акалічнасцямі справы, Р. Саўрыцкая ў першую чаргу прапанавала заяўнікам прывесці свае пабудовы ў належны стан, каб яны адпавядалі санітарным і пажарным нормам. А затым ужо афармляць неабходныя дакументы.
Усе выказаныя на прыёме пытанні ўзяты на кантроль.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

15 часов ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

16 часов ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

16 часов ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

17 часов ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

18 часов ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

18 часов ago