Categories: Главное

Унеслі свой уклад і браслаўчане

Паўтара тыдня таму назад, у суботу, 7 чэрвеня, па рашэнні аблвыканкама на Віцебшчыне праводзіўся абласны суботнік. Як паведамілі «Витебские вести» са спасылкай на камітэт эканомікі, у суботніку прынялі ўдзел звыш 260 тыс. жыхароў вобласці. Зароблена каля 4 мільярдаў рублёў. Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі (работ, паслуг) склаў больш за 19 млрд руб.
50% заробленых сродкаў, якія будуць пералічаны ў абласны бюджэт, запланавана выкарыстаць на рэстаўрацыю мемарыяльнага комплексу «Прарыў» ва Ушацкім раёне, будаўніцтва Дома міласэрнасці ў аграгарадку Бычыха Гарадоцкага раёна і правядзенне фестывалю «Славянскі базар» у Віцебску.
Другая палова грошай застанецца ў раёнах і будзе накіравана на рамонт і рэканструкцыю дзіцячых садоў, школ і іншых аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння, добраўпарадкаванне населеных пунктаў.
Паколькі 7 чэрвеня ў нашым раёне праводзіўся міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы», рашэннем райвыканкама абласны суботнік быў перанесены на мінулую суботу, 13 чэрвеня. Па папярэдніх даных аддзела эканомікі, у ім прынялі ўдзел чалавек, а на рахунак суботніка чакаецца паступленне мільёна рублёў.
З самай раніцы выйшлі на догляд тэрыторый працаўнікі ПМК-42 і філіяла «Браслаўрыба». Як заўсёды, актыўна наводзілі парадак у горадзе рабочыя ДП «Браслаў-камунальнік». Многія працавалі на рабочых месцах. Адчувальную дапамогу ў дзень суботніка гараджане аказалі і вяскоўцам.
Пакуль жывёлаводы і механізатары займаліся сваёй паўсядзённай работай, рабочыя і служачыя прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна выехалі ў гаспадаркі, каб дапамагчы навесці парадак на фермах. У » Бярозавым краі», напрыклад, рамонтам і ачысткай памяшканняў МТФ «Белая», добраўпарадкаваннем прыфермскай тэрыторыі займаўся «дэсант» з РЭС і РВЭС, Опсаўскага сельсавета і школы. Трэба сказаць, што шэфы з першых дзвюх арганізацый будуць займацца рамонтам і далей.
Прыкладна такой жа работай у «Новай Гвардыі» займаліся прадстаўнікі працоўных калектываў абодвух філіялаў Глыбоцкага МКК.
У аграсэрвісе ж бетаніраваннем падлогі на МТФ «Цяцеркі» і ачысткай фермы «Замошша» займаліся рабочыя і служачыя арганізацыі, якія ў гэты дзень не былі заняты на сваіх рабочых месцах.
Такім чынам, можна сказаць, што браслаўчане ўнеслі свой пачэсны ўклад у абласны суботнік: і грошы зарабілі, і ў горадзе ды на фермах прыбраліся.

Аляксандр Азевіч. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago