Categories: Главное

Можам ганарыцца зямлячкай

Наша зямлячка Марыя Трыдзенская стала другой віцэ-міс на конкурсе “Міс Вроцлаў”, які адбыўся 6 чэрвеня. Свой поспех яна прысвяціла самым родным – бацькам, бабулям і дзядулі. Адметна тое, што ў 2010 годзе Маша перамагла ў конкурсе “Міс Браслаў”.
Думаю, многія жыхары Браслаўскага раёна добра ведаюць М. Трыдзенскую. Пакуль дзяўчына вучылася ў Дрысвяцкай школе, яна неаднаразова выступала на канцэртах у Браславе і за яго межамі, прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Неаднаразова перамагала ў раённых і абласных мерапрыемствах.
Пасля школы дзяўчына паступіла ў Вроцлаўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Зараз яна студэнтка другога курса факультэта права, адміністрацыі і эканоміі. У вольны ад вучобы час Маша займаецца спортам, удзельнічае ў фотасессіях, паказах аддзення і падпрацоўвае мадэллю. А нядаўна стала прадстаўніцай польскай маркі адзення “TOPROOM”.
Вось што расказала рэдакцыі газеты пра конкурс прыгажуня:
– У маі я даведалася пра конкурс “Міс Вроцлаў” і вырашыла паспрабаваць свае сілы. Прайшла кастынг і пачала рыхтавацца. Кожны дзень былі рэпетыцыі, даводзілася іх сумяшчаць з заліковым тыднем ва ўніверсітэце. Было дастаткова складана. З намі вельмі сур’ёзна працавалі харэографы. Таксама атмасфера наўкол была псіхалагічна напружаная.
Шчыра кажучы, не памятаю, калі апошні раз адчувала такое хваляванне, як у дзень конкурсу. Але ўсё прайшло ідэальна. Падчас цырымоніі не магла паверыць, што назвалі маё прозвішча. Нават крыху разгубілася. На наступны дзень пераможніцы конкурсу павінны былі ехаць у Варшаву для ўдзелу ў адборы на паўфінал “Міс Польшча”. Я не паехала, бо вырашыла, што на дадзены момант для мяне галоўней за ўсё вучоба. Аднак арганізатары запрасілі мяне паўдзельнічаць у конкурсе ў наступным годзе. Пакуль я яшчэ раздумваю над гэтай прапановай. З упэўненасцю магу сказаць, што ўдзел у гэтым конкурсе даў мне шмат станоўчых уражанняў і каштоўны вопыт.
Я ўдзячна свайму маладому чалавеку, які, дарэчы, таксама браслаўчанін і вучыцца ў Вроцлаве, за вялікую маральную падтрымку падчас падрыхтоўкі да конкурсу і на яго працягу. Таксама я хачу падзякаваць ўсім сваім сябрам і знаёмым за добрыя словы і віншаванні, якія яны даслалі мне праз інтэрнэт.

Алена Набеева.
На здымку: падчас узнагароджвання.

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

25 минут ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

34 минуты ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

1 час ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

7 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

8 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

8 часов ago