Categories: Главное

У карагодзе спеваў і танцаў

Другі дзень міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы — 2015” адзначыўся сонечным надвор’ем і цудоўным настроем яго ўдзельнікаў і гасцей. Фестываль сёлета меў своеасаблівы акцэнт, бо быў прысвечаны 950-гадоваму юбілею Браслава. А таму арганізатары, каб паказаць гісторыю нашай зямлі ў пакаленнях, падрыхтавалі вялікае тэатралізаванае прадстаўленне.
Адкрыў яго зводны хор Браслаўскага раёна, які аб’яднаў 300 чалавек. Так падтрымалі даўнюю традыцыю: яшчэ ў 30-я гады мінулага стагоддзя ў нашым горадзе праводзіліся павятовыя святы песні. Затым браслаўчан і гасцей города віталі непасрэдныя і жыццярадасныя дзеці — задорныя і актыўныя піянеры, мэтанакіраваныя выпускнікі 2015 года, таленавітыя дзяўчаты з ансамбля барабаншчыц “Брава”, моладзь з БРСМ, спартсмены. Маладое пакаленне, творчае, гатовае да новых здзяйсненняў і адкрыццяў, — сапраўдны гонар Браслаўшчыны. Да моладзі далучыліся працоўныя калектывы хлебазавода, філіялаў Глыбоцкага МКК, якія забяспечваюць гараджан і прыезджых смачнай і якаснай прадукцыяй. Удзельнікамі тэатралізаванага шэсця сталі і творчыя калектывы, якія прадстаўлялі на фестывалі культуру Беларусі, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Расіі, Індыі.
Святочная калона, якую ўзначалілі старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі і старшыня райсавета Ніна Пучынская, ганаровыя госці, накіравалася з гарадской плошчы ў лесапарк “Леснічоўка”. Там адбыўся гала-канцэрт, які стаў заключным акордам свята. Пачаўся ён са слоў віншавання, якія старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў даслаў у адрас міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы — 2015”. Іх агучыў намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў. А старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі нагадаў прысутным, што фестываль, які праходзіць ужо 48 раз, па-ранейшаму адкрыты для іншых культур і пры гэтым захоўвае свае традыцыі, умацоўвае міжнародныя сувязі, а яго будучыня звязваецца з развіццём і абнаўленнем.
Працягнулася святочная праграма ўшанаваннем лепшых працаўнікоў нашага раёна — 16 уладальнікаў ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны”.
А далей 13 творчых калектываў з 6 краін парадавалі сваім талентам і майстэрствам гледачоў, падарылі ім яркія і незабыўныя моманты. Некалькі гадзін праляцелі незаўважна. Выдатныя галасы, прыгожыя харэаграфічныя пастаноўкі, каларытныя касцюмы захапілі прысутных. І песенныя, і танцавальныя нумары мелі вялікі поспех, выклікалі шчырыя апладысменты, запомніліся проста неймавернай энергетыкай і высокім майстэрствам. А найбольшую цікавасць гледачоў выклікалі выступленні расійскага народнага харэаграфічнага калектыву “Танцавальны салон”, дзяўчынак са школы індыйскага танца “Амрапалі” і ансамбля казачай песні “Бацька атаман”, пра што сведчылі воклічы “Брава!”.
Напрыканцы святочнай праграмы Уладзімір Цярэнцьеў і Уладзімір Дранеўскі падзякавалі ўдзельнікам і гасцям фестывалю, узнагародзілі творчыя калектывы дыпломамі за высокі творчы ўзровень і актыўны ўдзел у міжнародным свяце традыцыйнай культуры, а таксама браслаўскімі гасцінцамі. Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама адзначыў выдатную падрыхтоўку фестывалю, у прыватнасці, ён сказаў: “Добры арганізатар, добрыя выканаўцы, добрыя гледачы, якія “выкупалі” ў апладысментах выступаючых, — усё гэта было сёння”.

Жанна Бялько.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Доверие и общие интересы. Молодая семья, связавшая свою жизнь с Браславщиной, раскрыла секрет счастья

Хотя Лев Толстой в свое время писал, что все счастливые семьи похожи, всё же в…

3 часа ago

Ландшафтный дизайн под ключ. Команда профессиональных садовников предлагает свои услуги

Трое молодых браславчан, более пяти лет отработавших за рубежом на благоустройстве территорий, прилегающих к элитным…

3 часа ago

Чтим и помним историческую правду. Смотрите, как браславчане отпраздновали День Победы

Беларусь помнит подвиг советского народа в Великой Отечественной войне. И через десятилетия правнуки героического поколения…

3 часа ago

К 120-летию профсоюзного движения в Браславе открыли экспозицию «Профсоюз — это мы»

"Профсоюз – это мы" Под таким названием в Браславском районном объединении музеев действует экспозиция, посвященная…

3 часа ago

Лукашэнка: «Нашы герб, сцяг і гімн, як і ўся палітыка, натхнёны ідэямі нацыянальнай годнасці»

Беларускія дзяржаўныя сімвалы натхнёны ідэямі нацыянальнай годнасці і сапраўднага народаўладдзя. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр…

3 часа ago

Браславчан приглашают принять участие в акции «Ночь музеев» и фестивале «Друя в сердце»

«Ночь музеев» приглашает В пятницу, 17 мая, браславчане могут принять участие в традиционной акции «Ночь…

3 часа ago