Categories: Главное

У рытме полькі і кракавяка

Сёлета нітку мерапрыемстваў фестывалю ўпрыгожыла яшчэ адно, новае і непадобнае на астатнія, — абласны турнір побытавых беларускіх танцаў. У скарбонцы беларускага народа шмат прыгожых, але, на жаль, сёння амаль забытых танцаў — кракавяк, полька, падыспань і іншыя. Удзельнікі ж турніру вырашылі даказаць, што ўмеюць танцаваць іх не горш, чым гэта рабілі іх дзядулі і бабулі.
Такое мерапрыемства праводзіцца ў рамках зарніц упершыню, таму не дзіўна, што паглядзець на танцавальныя спаборніцтвы сабралася шмат гледачоў. Між тым на турнір з усіх рэгіёнаў вобласці з’ехаліся 56 пар. Адметна тое, што гэта людзі рознага ўзросту, як школьнікі, так і тыя, хто ўжо на заслужаным адпачынку, так і роду дзейнасці, прафесіі многіх з іх не звязаны з танцамі. Аднак што іх усіх аб’ядноўвала, гэта ўменне танцаваць побытавыя танцы і жаданне паказаць, на што яны здольныя.
Удзельнікаў было столькі, што іх давялося падзяліць. Па чарзе групы танцавалі як вядомыя кракавяк, польку, лявоніху, так і не зусім знаёмыя простаму гледачу ва саду лі, какетку, лысы, каханачку. Нават калі ў нейкай пары не ўсё атрымлівалася, яны не засмучаліся, а з усмешкай зноў пускаліся ў скокі. Тут ужо і гледачы не маглі ўтрымацца, і хоць на месцы, а прытопвалі ў такт музыцы. Нават спякотнае надвор’е не пужала танцораў, а наадварот, падбадзёрвала іх.
Журы было не проста сярод шматлікіх удзельнікаў выдзеліць тых, хто выдатна сябе праявіў ва ўсіх танцах. У выніку з дзвюх груп выбралі лепшых танцораў, а потым пасля яшчэ некалькіх танцаў у фінал трапілі 10 самых лепшых пар.
Некалькі мінут хвалявання, і гран-пры абласнога турніру побытавых танцаў атрымлівае адна з самых маладых пар-удзельніц — Ягор Курыленка і Марыя Мартынава з Расонскага раёна.
Але нават тыя, у каго не ўсё атрымалася, не засталіся пакрыўджанымі, бо што можа быць лепш, чым у добрай кампаніі зноў пусціцца ў скокі. Будзем спадзявацца, першы абласны турнір побытавых танцаў на Браслаўшчыне стане традыцыйным.

Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

38 минут ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

47 минут ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

1 час ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

7 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

8 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

8 часов ago