Пабачыўшы працу зубапратэзных тэхнікаў на свае вочы, пераказаць, каб вам было зразумела, магу ў параўнаннях з іншымі прафесіямі, работу якіх больш-менш уяўляе кожны. Спачатку зубапратэзны тэхнік — гэта каваль, які з металічных загатовак малатком на кавадле рыхтуе тонкія пласцінкі, з якіх у далейшым робіцца каронка, мост ці аснова для новага зуба. Таксама яго справу можна параўнаць са скульптарам, бо са спецыяльнай мяккай масы тэхнік лепіць дакладныя формы кожнага зуба, а потым, нібы ганчар у печцы, абпальвае іх у спецыяльным прыстасаванні, пакуль тыя не стануць цвёрдымі. А яшчэ зубныя тэхнікі падобныя да ювеліраў, таму што для іх таксама важная кожная дробязь, міліметр і міліграм.
Сёння ў ЦРБ сваю работу стараюцца выконваць якасна і бездакорна зубныя тэхнікі Кіра Сяўрук, Ала Мартынава, Наталля Ротчанкава і Валерый Уласенка (на здымку). Яны кожны дзень уручную куюць, лепяць, шліфуюць, каб упрыгожыць усмешку людзей.
У сярэдзіне мая адзін з тэхнікаў стаматалагічнага аддзялення ЦРБ Кіра Сяўрук трапіла ў дэлегацыю ад Віцебскай вобласці і прымала ўдзел у другой Міжнароднай канферэнцыі зубных тэхнікаў, якая праходзіла ў Мінску.
Лепшыя стаматолагі з Расіі, Украіны, Грэцыі, Ізраіля і Беларусі правялі шматлікія майстар-класы, падзяліліся новымі напрацоўкамі ў галіне стаматалогіі. На форуме разглядаліся інавацыйныя тэхналагічныя працэсы вырабу з’ёмных пратэзаў, металічных і безметалавых канструкцый, асаблівасці працы з металакерамікай, метады прымянення нейлонавых пратэзаў.
Вярнуўшыся з канферэнцыі, Кіра Мікалаеўна падзялілася набытым вопытам з калегамі і выказала спадзяванні, што ў недалёкай будучыні новыя матэрыялы і сучасныя методыкі вырабу зубных пратэзаў знойдуць сваё прымяненне і ў нашым раёне.
Вольга Патаповіч.
9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…
В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…
Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…
Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…
Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…