Categories: Главное

З любоўю да роднага горада

Не маглі абмінуць увагай юбілей горада і ў “кузніцы талентаў” — цэнтры дзяцей і моладзі. Да гэтай значнай для Браслава даты тут распрацавалі спецыяльны план правядзення свят і мерапрыемстваў.
Першым з іх стала адкрыццё у маі ў гонар роднага горада фотавыстаўкі “Я — браслаўчанін”. Дзеці, іх бацькі і педагогі ЦДіМ з задавальненнем узяліся за фотаапараты, каб адлюстраваць на здымках “Сем цудаў Браслава” ці “Сучаснага браслаўчаніна”. У выніку на выстаўку было пададзена столькі крэатыўных, яркіх і непаўторных фатаграфій, што давялося адбіраць самыя лепшыя з іх. Зараз больш за 120 работ упрыгожваюць калідоры цэнтра дзяцей і моладзі. Жадаючыя маюць цудоўную магчымасць зазірнуць на фотавыстаўку і віртуальна прагуляцца па вулачках горада, пазнаёміцца не толькі з яго знакамітымі помнікамі, але і жыхарамі. На фотавыстаўку можна будзе паглядзець і ў дні правядзення “Браслаўскіх зарніц”, размесціцца яна каля цэнтра дзяцей і моладзі.
На мінулым тыдні працягнула шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных юбілейнай даце, гарадское краязнаўчае арыентаванне “Майму гораду — 950!”. Ладзіцца яно для вучняў гарадскіх школ трэці год запар і заўсёды збірае шмат жадаючых паўдзельнічаць. Сёлета краязнаўчае арыентаванне было поўнасцю прысвечана тэме Браслава. Разлічана гэта на тое, што дзеці змогуць бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй і культурай горада, а таксама паказаць свае турысцка-краязнаўчыя і пошукава-даследчыя здольнасці.
Восем каманд 7 і 8 класаў гімназіі, СШ№1 і №2 змагаліся за званне лепшага краязнаўцы роднага горада. Задача перад імі была пастаўлена нялёгкая. На завочным этапе ўдзельнікі выконвалі творчае заданне — разгадвалі шыфроўку. А вось на очным іх чакала самае складанае выпрабаванне. Каманды павінны былі хутка перамяшчацца па горадзе, адказваць на пытанні пра мінулае і сучаснасць райцэнтра, а таксама шукаць тыя будынкі і помнікі, выявы якіх былі ўказаны ў заданні. Зрабіць гэта было не так і лёгка, бо фотаздымкі выдатных мясцін былі зроблены ў мінулым, і сучасны іх выгляд значна адрозніваецца ад папярэдняга.
Уважліва вывучаючы старыя фотаздымкі, дзеці спрачаліся, вырашалі, што ж на самай справе тут сфатаграфавана, а вызначыўшы, даставалі тэлефоны і фатаграфаваліся на фоне гістарычных будынкаў — гэта таксама было часткай задання. Шукаючы патрэбныя будынкі і помнікі школьнікі паказалі крэатыўнасць мыслення і вялікую цікавасць да гісторыі свайго краю. І хоць часам і з пэўнымі складанасцямі, але ўсё ж такі змаглі дастойна паказаць сябе.
Заключным жа этапам краязнаўчага арыентавання для іх стала бліц-апытанне. І з гэтым конкурсам яны таксама справіліся выдатна. Па водгуках школьнікаў, краязнаўчае арыентаванне атрымалася цікавым, бо яно звязана з грамадзянска-патрыятычным выхаваннем, спалучае тэорыю і практыку, дазваляе даведацца шмат новага і цікавага пра родны горад. А яшчэ дапамагае працаваць у камандзе.
Па выніках усіх іспытаў лепшы вынік сярод 7-ых класаў паказала каманда “Эдэльвейс” з гімназіі, а ў 8-класнікаў бясспрэчным лідарам стала каманда “КГБ” (краязнаўцы горада Браслава) гэтай жа навучальнай установы. Арганізатары конкурсу спадзяюцца, што цяпер дарога ў школу стане для школьнікаў больш цікавай, таму што побач знаходзіцца гісторыя, якую яны адкрылі для сябе самі.
На гэтым мерапрыемствы, прысвечаныя 950-годдзю Браслава, не заканчваюцца. ЦДіМ на працягу ўсяго чэрвеня будзе ладзіць тэматычныя лагеры, юбілейнай тэматыцы будзе прысвечаны мастацкі плэнер і школьны раённы турзлёт “Браслаў-тур”, што пройдуць у пачатку месяца.

Таццяна Пятушка.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

1 день ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

1 день ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

1 день ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago