Categories: Главное

Абараніць дзяцей ад бяды — абавязак дарослых

У дзяцей пачаліся доўгачаканыя летнія канікулы. Калі для малых гэта вясёлы і бесклапотны час, то для бацькоў і зацікаўленых службаў — напружаная пара. Задача апошніх зрабіць так, каб школьнікі добра адпачылі і не трапілі пры гэтым у бяду. Таму супрацоўнікі РАУС, РАНС і ТВВАД напярэдадні канікулаў завіталі ва ўсе ўстановы адукацыі і пагутарылі са школьнікамі, іх бацькамі і педагогамі.
Тэма максімальнай увагі да дзіцячай бяспекі стала галоўнай і падчас бацькоўскага сходу, які на мінулым тыдні прайшоў у Опсаўскай школе. Разам бацькі і супрацоўнікі РАУС, РАНС і ТВВАД шукалі адказы на пытанні, як дзецям  пазбегнуць бяды падчас летніх канікулаў.
Інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віктар Кужэль папярэдзіў пра пажарную бяспеку, нагадаў бацькам іх абавязак навучыць дзецей выконваць правілы пажарнай бяспекі як у побыце, так і на прыродзе.
Ён таксама расказаў пра абстаноўку з пажарамі ў вобласці, спыніўся на прычынах узнікнення вогненных здарэнняў. Пры гэтым акцэнт зрабіў на дзіцячае свавольства з агнём, недапушчэнне пакідання малых без нагляду, правільнае распальванне вогнішчаў у лясах, а таксама адказнасць грамадзян у выпадку парушэння правілаў пажарнай бяспекі.
Не менш пагрозы тоіць у сабе і вада. Як толькі прыгрэе сонейка, дзеці накіруюцца на адпачынак да вадаёмаў. Кожны год дзясяткі дзіцячых жыццяў забірае вада, нагадаў бацькам старшыня ТВВАД Анатоль Міласердаў, і задача кожнага дарослага, каб такія выпадкі не здараліся. Старшыня ТВВАД таксама звярнуў увагу на недапушчэнне купання дзяцей без нагляду бацькоў, нагадаў пра асноўныя правілы бяспекі на вадзе і тое, што дзеці не павінны адны карыстацца плаўсродкамі.
Тэму бяспекі дзяцей на дарозе працягнуў інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Андрэй Курыловіч. Гутарка ішла таксама пра тое, да якога часу дазваляецца знаходзіцца дзецям у вячэрні час на вуліцы ці дыскатэках, пакаранне за ўжыванне непаўналетнімі алкаголю, пра курэнне і бяспеку ў інтэрнэце. Асабліва падрабязна А. Курыловіч спыніўся на актуальнай у апошні час тэме спайсаў і тым, як абараніць  дзіця ад гэтай бяды.
Запрошаныя госці, бацькі і педагогі доўга гутарылі на тэму бяспекі людзей. Аднак праз увесь бацькоўскі сход чырвонай стужкай прайшла думка пра тое, што толькі разам магчыма абараніць дзяцей ад бяды, зрабіць іх адпачынак карысным і бяспечным.

Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago