Супрацоўнікі аддзела пагранічнай службы “Опса”, падраздзяленні якога размешчаны ў Плюсах, Урбанах, Карасіне, Опсе, Пакульні, Відзах і Казянах, надзейна ахоўваюць дзяржаўную мяжу з Літвой і Латвіяй. Безумоўна, служба патрабуе ад пагранічнікаў асаблівай увагі і пільнасці. І расслабіцца тут нельга ні на хвіліну. Таму ў пагранічныя войскі трапляюць толькі фізічна і маральна падрыхтаваныя салдаты.
Падраздзяленні аддзела камплектуюцца прызыўнікамі тэрміновай службы і службоўцамі на кантрактнай аснове. У асноўным асабовы склад — гэта ўраджэнцы Віцебскай вобласці, нямала і прызыўнікоў з Браслаўшчыны. Сярод іх — інспектар мабільнай пагранічнай заставы малодшы сяржант Аляксандр Юркевіч з Плюсаў.
Калі юнак атрымаў павестку ў армію, пытанне выбару для яго не стаяла. Аляксандр сам пажадаў праходзіць ваенную службу ў пагранічных войсках. Лёсам яму было наканавана служыць у Полацкім пагранічным атрадзе.
З лістапада 2013 па люты 2014 навабранец спасцігаў ваенную справу на вучэбным пункце Полацкага пагранічнага атрада па спецыялізацыі інспектар. А потым заступіў на службу ў мабільную пагранічную заставу аддзела пагранічнай службы «Опса».
За час тэрміновай службы вайсковец праявіў стараннасць, добрасумленнасць і вернасць абавязку. З яго ўдзелам затрыманы 3 парушальнікі дзяржаўнай мяжы, а таксама таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на агульную суму 10000000 рублёў.
У малодшага сяржанта А. Юркевіча сфарміравана трывалае пачуццё  адказнасці і любові да Радзімы. Сваім памкненнем якасна выконваць пастаўленыя задачы па ахове дзяржаўнай мяжы ён служыць прыкладам для прызыўнікоў маладога папаўнення, а ўласнымі станоўчымі якасцямі А. Юркевіч заслужыў павагу і бясспрэчны аўтарытэт у калектыве. І з гонарам носіць званне пагранічніка.

Сяргей Мікалаенкаў,
намеснік начальніка аддзела
пагранічнай службы “Опса”.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago