Categories: Главное

Погляд праз аб’ектыў

Шчоўкае затвор фотаапарата, і на плёнцы застаецца прыгожае і цікавае імгненне з жыцця. Але, каб улавіць гэты момант, трэба валодаць творчай натхнёнай натурай. Вось і аматары фатаграфіі бібліятэкар з Іказні Ірына Лясюк і яе дачка Вераніка, вучаніца гімназіі, здзіўляюць сваімі цудоўнымі работамі.
Таленавітыя маці і дачка вельмі блізкія па духу. Разам яны авалодалі майстэрствам бісерапляцення, вязання, вышыўкі, займаюцца папяровай пластыкай. Іх працы ўпрыгожваюць інтэр’ер Іказненскай бібліятэкі, надаюць асаблівую ўтульнасць памяшканню і выклікаюць вялікую зацікаўленасць у наведвальнікаў.
— Фатаграфіяй, — кажа Ірына, — захапілася, калі нарадзілася дачушка. Кожны яе крок старалася ўвасобіць на плёнцы. Потым пачала фатаграфаваць кветкі і пейзажы.
Паступова захапленне перарасло ў патрэбу душы. Ірына з задавальненнем ходзіць па ваколіцах вёскі, каб прыгожыя пейзажы адлюстраваць на фотаздымку. З цягам часу да хобі маці далучылася і Вераніка.
Безумоўна, яны па-рознаму бачаць навакольны свет і па-свойму ўвасабляюць яго ў  работах. Але абедзвюх мастачак яднае пяшчотная любоў да цудоўных краявідаў роднай зямлі.
І маці, і дачка ніколі не развітваюцца з фотаапаратам, каб не прапусціць нешта цікавае, непаўторнае. Іх здымкі ўражваюць і заварожваюць сваёй жыццёвай прыгажосцю.
У раённай бібліятэцы ў рамках праекта “Фантазія. Творчасць. Натхненне” прадстаўлена толькі невялікая колькасць работ Ірыны і Веранікі Лясюк, але і іх дастаткова, каб гледачоў закранула майстэрства іх аўтараў.

Алена Пятушка.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

19 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

22 часа ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

23 часа ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

24 часа ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

24 часа ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago