Categories: Новости

Два дзесяцігоддзі ў нагу з часам

На першы погляд здаецца, што 20 гадоў для такой установы адукацыі, як гімназія, не так і многа. Але для тых, хто тут працаваў і працуе, вучыўся і вучыцца, – гэта свайго роду гістарычная веха, рубеж, які дае магчымасць ацаніць пройдзены шлях, успомніць добрым словам усіх, хто прысвяціў гімназіі жыццё і аддаваў яе вучням свой педагагічны талент.
Урачыстасць з нагоды 20-гадовага юбілею праходзіла ў мінулую суботу. На ёй прысутнічалі, акрамя педагогаў, вучняў і іх бацькоў, шматлікія ганаровыя госці – старшыні райвыканкама і райсавета Уладзімір Дранеўскі і Ніна Пучынская, іншыя кіруючыя кадры органаў мясцовай улады.
Прыемна было бачыць на свяце і Канстанціна Велічковіча, які стаяў ля вытокаў стварэння ў раёне гімназіі, дзякуючы якому нарадзілася і жыве сёння вялікая гімназічная сям’я. Цяпер К. Велічковіч працуе дырэктарам Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Міністэрства фінансаў, аднак не парывае сувязей са сваімі былымі калегамі. Вось і на ўрачыстасці ён з задавальненнем падзяліўся сваімі ўспамінамі пра будаўніцтва, узгадаў падрадчыкаў і людзей, хто словам і справай дапамагаў, каб у раёне з’явілася такая ўстанова адукацыі.
Віншавальныя словы ў яе адрас гучалі ў гэты дзень ад многіх прысутных на свяце.
З вялікай любоўю і незабыўнай памяццю ўспомнілі таленавітага педагога, мудрага дырэктара, цудоўнага чалавека Наталлю Андрук, якая кіравала гімназіяй на працягу 12 гадоў і непамерна рана пайшла з жыцця.
Словы шчырай удзячнасці за плённую працу адрасавалі таксама педагогам-ветэранам Галіне Пушкаровай і Мікалаю Картэлю, тым, хто з першага і па сённяшні дзень працуе ў гімназіі. А гэта Ала Падкавырына і Віта Чэркас.
Педагогі, якія на працягу навучальнага года ўмела дэманстравалі свой настаўніцкі стыль, раскрывалі перад дзецьмі сакрэты педагагічнага майстэрства, атрымалі “Педагагічны Оскар-2015”.
Не абышлі арганізатары свята ўвагай і тых, хто славу гімназіі памнажае ўчынкамі, а гэта яе вучні, першыя ў вучобе, творчасці, спорце. У кожным класе сярод іх выбралі лепшых з лепшых.
На юбілеі былі названы і “Гімназісты года-2015” Алеся Кроп і Алег Янковіч. А яшчэ ў сёлетнім навучальным годзе ў гімназіі праходзіў не зусім звычайны конкурс, які называўся “50 дзясятак”. У ім прынялі ўдзел 29 хлопцаў і дзяўчат. Пераможніцай жа стала вучаніца 10 класа Ірына Бурлакова, якая сваёй працавітасцю, упартасцю на працягу трыместра атрымала 92 дзясяткі.
Цёплыя і шчырыя словы, прызы і кветкі, сардэчныя песні – далёка не ўсе атрыбуты юбілейнага свята гімназіі. Галоўнае – тая атмасфера, у якой яно праходзіла. А яна была па-сапраўднаму сямейнай і душэўнай, якая стваралася тут на працягу двух дзесяцігоддзяў.

Тэкст і фота
Зінаіды Палулех.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

30 минут ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

4 часа ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

5 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

5 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

6 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

6 часов ago