Categories: Главное

Галоўныя памочнікі ўрачоў

Нядаўна прадстаўніцы адной з самых гуманных і запатрабаваных прафесій прымалі віншаванні ў сваё свята — Міжнародны дзень медыцынскіх сясцёр. У нашым раёне яго адзначылі больш за 200 жанчын у белых халатах. Яны галоўныя памочнікі ўрачоў у прафілактыцы і лячэнні хвароб, адказваюць за псіхаэмацыянальны стан пацыентаў, аказваюць ім душэўную падтрымку. На прыёме ў паліклініцы ў кабінеце ўрача менавіта медсястра выпісвае рэцэпт і фіксуе ўсе рэкамендацыі, у прыёмным пакоі райбальніцы — уважліва апытвае, мерае ціск, даведваецца пра скаргі хворага і запаўняе медыцынскую картку, у аддзяленні — хутка і якасна ставіць кропельніцу, рабіць ін’екцыі, раздае таблеткі і ўважліва сочыць за выкананнем бальнічнага рэжыму.
Працэдуры — вельмі важная частка лячэння, а супрацоўніцы ЦРБ ўзмацняюць іх эфект добрым словам і пяшчотным дотыкам. Няма выпадковых работнікаў у аддзяленні “Хуткай медыцынскай дапамогі”. А фельчар ФАПа – увогуле асоба на вёсцы незаменная і паважаная.
Штогод у раённай установе аховы здароўя атрымліваюць узнагароды лепшыя па прафесіі. Сёлета таксама 10 медыцынскіх сясцёр з рук галоўнага ўрача ЦРБ атрымалі анаровыя граматы і падзячныя лісты. Словы падзякі за прафесіяналізм, адданасць прафесіі, чуласць і міласэрнасць прагучалі ў гэты дзень не раз.

Вольга Патаповіч.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

1 день ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago