Categories: Новости

Аснова стабільнага грамадства

Святочную праграму, прымеркаваную да Дня сям’і, арганізаваў у мінулую суботу Цэнтр дзяцей і моладзі. Мерапрыемства прайшло на базе другой школы і ўключала ў сябе невялічкі канцэрт, падрыхтаваны работнікамі і выхаванцамі ЦДМ, і міні-конкурсную праграму для шматдзетных сямей.
На свята прыехалі тры сям’і, якія на сваім прыкладзе паказваюць, што выхоўваць трох і болей дзетак — гэта ганарова і прыемна. Творчыя здольнасці гледачам прадэманстравалі сям’я Антошачка з Ахрэмаўцаў, Лявонавых з Браслава і Федзечкіных з Казян. Мамы, таты, а разам з імі і дзеці спявалі, танцавалі, спрабавалі сябе ў якасці мадэльераў. Арганізатары мерапрыемства вырашылі не вызначаць мацнейшага — перамагла, як кажуць, дружба. Тым не менш усе засталіся задаволенымі, бо атмасфера свята і добрага настрою ў зале нікога не магла пакінуць абыякавымі.
Ад імя раённай улады “віноўнікаў урачыстасці” павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская. Яна засяродзіла ўвагу прысутных на тым, што сям’я — гэта аснова грамадства. І ад таго, наколькі яна будзе моцнай, залежыць і стабільнасць дзяржавы. “Віншую вас з гэтым цудоўным святам. Жадаю шчасця, дабрабыту, дабрыні. Здароўя вам і вашым дзецям,” — сказала Н. Пучынская, а крыху пазней уручыла сем’ям падарункі.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago