Categories: Главное

Няма там больш роднай страхі…

Падмуркі, якія ўцалелі,
І дрэвы журботна шумяць,
Ад жахаў сады пасівелі,
Пялёсткі на помнік ляцяць.

Хлапцы і дзяўчаты застылі,
Іх памяць сюды прывяла.
У палях гэтых многа сцяжынак,
Адна толькі ў вечнасць вяла.

У той ранак – смяротны і злосны
На вёску кашмар наляцеў…
І малы тут ляжыць, і дарослы,
Пад помнікам мёртвыя ўсе.

А памяць жыве, расквітае
Букетамі бэзу, вяргінь,
І ластаўка зноў прылятае.
Няма толькі роднай страхі.

Гэтыя паэтычныя радкі Тэрэза Крумплеўская прысвяціла трагедыі вёскі Лабэцкія, што знаходзіцца на тэрыторыі Опсаўскага сельсавета. Пранікнёныя радкі прагучалі 7 мая пры адкрыцці новага помніка ў Лабэцкіх з вуснаў аўтара і выклікалі слёзы ў прысутных.
Мірныя жыхары вёскі Лабэцкія былі расстраляны фашыстамі 18 лютага 1943 года. Паліцыі Опсаўскага гарнізона стала вядома, што мясцовыя жыхары па чарзе хавалі ў сябе старога яўрэя. Карнікі знішчылі 28 чалавек, не шкадуючы ні дзяцей, ні дарослых.
З успамінаў пра той страшны дзень уцалелага Казіміра Станкевіча, якому тады было ўсяго 11 гадоў: “ Марозная лютаўская раніца. У печы патрэскваюць дровы, маці пячэ бліны, а мы, васьмёра малых, сядзім на печы, чакаючы сняданку. І тут з грукатам адчыніліся дзверы, а на парозе – фашысты з аўтаматамі. Мы спалохаліся, але не думалі, што здарыцца нешта страшнае. Загад быў кароткі. Усіх павыганялі на двор. Маці ўдалося схаваць пад адзежу дзевяцімесячнага Войцеха. Дзвюх маленькіх сястрычак і старэйшага брата скасілі кулі. Мы ўтраіх кінуліся да бліжэйшага хмызняку. Наўздагон секанула кулямётная чарга. Параніла малодшага брата, але ён здолеў дабегчы з намі да вёскі Таўкіні. Там нас схавалі. Старэнькая добрая Алена Ядзяла перавязала сямігадоваму Януку рану. Так мы і засталіся ў жывых”.
З часам гояцца раны цела, але раны сэрца, душы не могуць загаіць ні гады, ні дзясяцігоддзі, яны ўсё роўна крываточаць.
Чалавек не можа забыць тых зверстваў, якія ўчынілі на нашай зямлі фашысты, таго гора, нечалавечых пакут, што давялося перажыць людзям…
“Лютаўская завіруха, — паведамляецца ў кнізе “Памяць”, — некалькі дзён “сваволіла” над скачанелымі трупамі вёскі Лабэцкія. Іх дазволілі пахаваць толькі праз тыдзень. Дваццаць восем сэрцаў перасталі біцца ў той далёкі халодны лютаўскі дзень 1943 года”.
І вось напярэдадні 70-гадовага Дня Перамогі ў Лабэцкіх адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка загінулым землякам, які аднавіўся, дзякуючы СВК “Маяк Браслаўскі”. Імёны жыхароў увекавечаны на мемарыяльнай пліце абеліска, і ўшанаваць іх памяць – святы абавязак цяперашняга пакалення.
Гэта падкрэслілі на ўрачыстасці старшыня Опсаўскага сельскага Савета дэпутатаў Ала Даніліна, старшыня СВК “Маяк Браслаўскі” Рамуальд Шукель, дырэктар Кансталінскай школы Святлана Курбан, ксёндз Опсаўскай парафіі Эдвард, які асвяціў помнік.
На адкрыццё абеліска прыехалі спецыялісты СВК “Маяк Браслаўскі”, настаўнікі і вучні Кансталінскай школы, жыхары суседніх з Лабэцкімі вёсак.
Увесь дзень 7 мая ішоў без перапынку дождж. Нават сама прырода сумавала па бязвінных ахвярах вёскі Лабэцкія.

Тэкст і фота Зінаіды Палулех.

admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

15 часов ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

16 часов ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

16 часов ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

17 часов ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

18 часов ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

18 часов ago