Categories: Новости

Яшчэ раз дзякуй ветэранам

У мінулую суботу ўся краіна маштабна адзначала сямідзясятую гадавіну Вялікай Перамогі. І ў сталіцы, і ў невялічкіх вёсачках — усюды віншавалі ветэранаў і ушаноўвалі памяць загінулых у той вайне.
У Браславе дзень 9 мая таксама быў насычаным на падзеі. Яшчэ з раніцы ў цэнтр горада, дзе павінны былі прайсці асноўныя мерапрыемствы, пачалі сцягвацца людзі. Выдатнае сонечнае надвор’е, музыка, яркія фарбы зеляніны і першых веснавых кветак стваралі сапраўды ні з чым не параўнальную атмасферу свята. А гарманічна дапаўнялі яе ўпрыгожаныя да знамянальнай даты вуліцы. Да таго ж жадаючыя маглі пачаставацца салдацкай кашай, чым многія і скарысталіся. Людзі ішлі і ішлі: было вельмі шмат дзяцей і гасцей горада.
Святкаванне пачалося на плошчы, дзе ветэраны, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый і ўвогуле ўсе прысутныя ўшанавалі памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне падчас агульнарэспубліканскай хвіліны маўчання. Мабыць, нікога не пакінула абыякавым тэатралізаваная пастаноўка “Яго закапалі ў шар зямны”, якая была падрыхтавана раённым цэнтрам культуры і вылучалася вялікай колькасцю ўдзельнікаў. Многія гледачы падчас гутаркі з імі адзначалі, што глядзець яе без слёз на вачах было немагчыма. Па заканчэнні дзеі дзеці — удзельнікі пастаноўкі — падзякавалі ветэранам за Перамогу і павіншавалі іх кветкамі.
Тут жа, на плошчы, у гонар свята дзяржаўных сімвалаў быў урачыста ўзняты Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Гонару зрабіць гэта сёлета ўдастоіліся чалавек года Віцебшчыны, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, дырэктар РВУ “Браслаўрайгаз” Яраслаў Сапель і навучэнка гімназіі Эліза Грыб.
Ад імя раённай улады пераможцаў павіншавалі старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі і старшыня райсавета Ніна Пучынская, уручылі ім памятныя падарункі і кветкі. Таксама з рук кіраўніка раёна ўзнагароды і падарункі атрымалі нашы землякі, якія сваёй дзейнасцю ўшаноўваюць памяць ахвяр вайны, шукаюць і знаходзяць імёны раней невядомых салдат, падтрымліваюць на належных узроўні стан помнікаў і пахаванняў і ўвогуле праводзяць вялікую работу па ўвекавечванні народнага подзвігу.
Пасля святочная калона па звыклым маршруце рушыла ў напрамку да помніка загінулым воінам-вызваліцелям, дзе адбыўся мітынг-рэквіем. Па традыцыі ў галаве калоны ішлі ветэраны. Тых жа з іх, каму хадзіць ужо цяжка, везлі на аўтамабілях актывісты БРСМ.
На мітынгу прысутныя паглядзелі яшчэ адну душэўную пастаноўку ад РЦК. Павіншавалі гараджан з Днём Перамогі і ўзгадалі гераічнае мінулае нашых бацькоў і дзядоў старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі, начальнік РАУС Вячаслаў Грышчанка, старшыня раённага савета ветэранаў Іван Цялежнікаў. Ад імя моладзі да ўдзельнікаў мітынгу звярнуўся навучэнец першай школы, старшыня раённай маладзёжнай палаты Аляксей Дзіковіч. Некалькімі момантамі пазней цішыню хвіліны маўчання разарвалі стрэлы салюта…
Пасля ўскладання да брацкай магілы вянкоў і кветак ветэраны накіраваліся ў рэстаран на традыцыйныя “франтавыя”, а потым — на святочны канцэрт у адчынены пасля капітальнага рамонту РЦК. Ці трэба казаць, што зала была поўнай. Такім чынам браслаўчане яшчэ раз выказалі шчырую ўдзячнасць ветэранам і ўдзельнікам той вайны за наша мірнае неба.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

16 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

19 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

20 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

20 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

21 час ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

21 час ago