Categories: Главное

Тут жыве творчасць і талент

У Відзаўскі каледж заўсёды заходжу з цікавасцю і задавальненнем, бо кожны раз яго педагагічны калектыў і навучэнцы здзіўляюць сваімі новымі крэатыўнымі ідэямі, творчымі задумамі і значнымі перамогамі.
Ды і не можа быць па-іншаму ва ўстанове, якая жыве пад дэвізам: “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.” І сапраўды, творчасць — паўнаўладная гаспадыня ў гэтых сценах, пра што сведчаць шматлікія граматы, дыпломы, сертыфікаты і ўдзячнасці, размешчаныя ў рамачках на сценах прыёмнай і кабінета дырэктара каледжа Міхаіла Смірнова. За апошняе дзесяцігоддзе іх колькасць пераваліла ўжо за 120. А гэта значыць, штогод у сярэднім 12 разоў на высокім узроўні гучала назва гэтай вучэбнай установы, імёны супрацоўнікаў і навучэнцаў, якія сталі пераможцамі ў разнастайных спаборніцтвах і конкурсах.
Не стаў выключэннем і гэты навучальны год. Ён у каледжы праходзіць пад знакам двух значных дат — 70-годдзя Вялікай Перамогі і 75-годдзя стварэння сістэмы прафтэхадукацыі.
Звычайна кажуць: галоўнае ўдзел, а не перамога. Аднак як хвалююча і прыемна ўзнімацца на прыступку пераможцы. Неаднойчы за гэты навучальны год педагогі і навучэнцы Відзаўскага каледжа чулі радасныя гукі фанфар.
Так, за 2014 год інжынерна-педагагічны калектыў установы атрымаў дыплом І ступені ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах Віцебскай вобласці.
Несумненна, сучасную моладзь даволі цяжка чым-небудзь здзівіць, уцягнуць ва ўдзел разнастайных мерапрыемстваў. Для гэта трэба прыкласці нямала намаганняў. Аднак творчыя вынаходлівыя педагогі і тут аказаліся на вышыні, што пацвярджае дыплом І ступені ў абласным конкурсе інфармацыйна-метадычных распрацовак культурна-забаўляльных мерапрыемстваў для навучальнай моладзі “КРЭОН” у намінацыі “Вербацім”.
Не адстаюць ад сваіх настаўнікаў і навучэнцы ўстановы, якія ўпэўнена папаўняюць галерэю ўзнагарод. Іх артыстычны і танцавальны талент адзначаны дыпломам ІІ ступені ў абласным фестывалі мастацкай творчасці навучэнцаў устаноў ПТН і ССН “АРТ-вакацыі” ў намінацыях “Тэатр мініяцюр” і “Танцавальны калектыў”.
Ведаць гісторыю сваёй установы, людзей, якія штодзённай адданай працай стваралі яе, вельмі важная частка навучальнага працэсу. Менавіта таму на абласны конкурс сучаснай лічбавай творчасці навучэнцаў ПТН і ССН “АРТ-партал” юнакі каледжа пад кіраўніцтвам Ніны Лапкоўскай і Галіны Смірновай прадставілі відэафільм пра былога дырэктара ўстановы Алега Лапкоўскага. Не засталася іх карпатлівая праца па-за ўвагай журы, якое ў намінацыі “Відэафільм. Сувязь часоў” адзначыла яе дыпломам ІІ ступені.
А колькі здзіўлення і захаплення выклікаюць унікальныя мадэлі цуда-тэхнікі, створаныя ўмелымі рукамі навучэнцаў пад кіраўніцтвам вопытных майстроў. Вось і сёлета, дзякуючы навучэнцам 3 курса Вадзіму Міхайловічу і Віктару Ваўкавяку пад кіраўніцтвам майстра Эдуарда Стацэвіча, на свет з’явіўся яшчэ адзін тэхнічны шэдэўр — квадрацыкл “Сіні дракон”.
Стваральнікі транспартнага сродку на абласной спецыялізаванай выставе атрымалі дыплом І ступені. А зараз “Сіні дракон” рыхтуецца пакарыць і рэспубліку. Пажадаем жа яму ўдачы!
А добрыя ўмовы для заняткаў спортам, створаныя ў каледжы, даюць навучэнцам падставу для выдатных вынікаў у абласных і раённых спартыўных спаборніцтвах рознага віду.
Спіс перамог і ўзнагарод педагагічнага і вучнёўскага калектываў установы можна працягваць яшчэ доўга. Аднак і па вышэйпералічаных перамогах бачна, што жыццё ў каледжы цікавае, насычанае і ідзе ў нагу з імклівым часам.

Алена Пятушка.

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

4 часа ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

4 часа ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

5 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

10 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

12 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

12 часов ago