Categories: Новости

Вучыцца, каб навучыць іншых

Відавочна, што прывіваць навыкі энегразберажэння і абыходжання з адходамі электрычнага і электроннага абсталявання трэба пачынаць з дзяцінства, бо менавіта ў гэтым узросце можна закласці трывалы падмурак для будучага светаўспрымання. Таму ва ўстановах адукацыі раёна экалагічнаму выхаванню надаецца значная ўвага. Але ж у сваю чаргу і настаўнікі павінны валодаць інфармацыяй адпаведнай тэматыкі.
З гэтай нагоды на мінулым тыдні ў гімназіі прайшоў семінар для педагогаў, прысвечаны праблеме адходаў ЭЭА, які арганізавалі супрацоўнікі цэнтра экалагічных рашэнняў.
Напачатку семінара каардынатар грамадскага праекта “Зялёная карта” Марыя Сума пазнаёміла прысутных з асноўнай задачай гэтай ініцыятывы і дала рэкамендацыі, як скласці такую карту для нашага горада.
Трэба адзначыць, што “зялёная карта” не звязана з выездам за мяжу. Гэта грамадскі інтэрнэт-праект, які ўяўляе інтэрактыўную карту з нанесенымі на ёй пунктамі збору другасных матэрыяльных рэсурсаў і непатрэбных рэчаў. Дадзены праект запушчаны цэнтрам экалагічных рашэнняў у 2012 годзе ў Мінску. На сёння такія карты створаны ў 22 гарадах краіны. Будзем спадзявацца, што ў хуткім часе, дзякуючы ініцыятыўным школьнікам Браслаўшчыны, да іх далучыцца і наш горад.
Была на семінары прадстаўлена і яшчэ адна ініцыятыва цэнтра экалагічных рашэнняў — ШПВРЭ (школьны праект выкарыстання рэсурсаў і энергіі), мэта якога — распрацаваць комплексную навучальную платформу для беларускай сістэмы адукацыі па тэме энергазберажэння і змянення клімату. Прасцей кажучы, у праекце сабраны інфармацыйна-метадычныя матэрыялы на экалагічную тэматыку для ўрокаў і выхаваўчай работы.
Метадыст акадэміі паслядыпломнай адукацыі Мінска Канстанцін Пятроў прывёў прыклады, як выкарыстоўваць напрацоўкі па энергазберажэнні на ўроках фізікі.
Семінар атрымаўся цікавым, насычаным і карысным.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

21 час ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago