Categories: Главное

Важны праект для пацыентаў бальніцы

Набліжаецца да фінішу міжнародны праект пад назвай “Развіццё і паляпшэнне медыцынскіх паслуг для людзей з псіхічнымі расстройствамі ў прыгранічных рэгіёнах”, які рэалізоўваўся ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства “Літва – Латвія – Беларусь”. Яго працягласць – 19 месяцаў і 19 дзён. Праект, як паведамляла наша газета раней, здзяйснялі тры псіхіятрычныя бальніцы – Рокішская (Літва), Даўгаўпілская (Латвія) і Слабодкаўская (Беларусь). Напрыканцы мінулага тыдня на базе абласной псіхіятрычнай бальніцы “Слабодка” прайшла заключная канферэнцыя па падвядзенні вынікаў праекта, у якой прынялі ўдзел старшыня Браслаўскага райсавета Ніна Пучынская, кіраўнік праекта Алег Гарбуноў, галоўны ўрач Віцебскага абласнога цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі кандыдат медыцынскіх навук Алена Мартынава, партнёры з Літвы і Латвіі, іншыя шматлікія ганаровыя госці.
Вітаючы ўдзельнікаў канферэнцыі, Ніна Пучынская падкрэсліла, што ў нашым раёне ўжо рэалізаваны і рэалізуецца шмат міжнародных праектаў, назвала краіны, з якімі падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве ў розных сферах. Такая дзейнасць дае добрую магчымасць знайсці новыя кантакты, умацаваць ранейшыя сувязі, галоўная ж мэта міжнароднага супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі краін-суседак накіравана на паляпшэнне жыцця людзей, задавальненне іх патрэб.
Менавіта на гэта быў накіраваны і ўзгаданы праект, на ажыццяўленне якога было выдзелена 230 тысяч еўра. Дзякуючы значным сродкам, капітальна адрамантавана жаночае аддзяленне. Прывабнае аблічча атрымалі палаты для хворых, набыты камп’ютарная тэхніка, мэбля, абсталяванне для лабараторыі і зроблена шмат чаго іншага. Цяпер пацыенты псіхіятрычнай бальніцы будуць лячыцца і жыць амаль што ў дамашніх умовах, да таго ж стала больш магчымасцей для персаналу ўстановы, каб дапамагчы гэтым людзям набыць звычайныя жыццёвыя навыкі і вярнуцца ў грамадства не зусім бездапаможнымі.
Партнёры па праекце засталіся задаволены зробленым у псіхіятрычнай бальніцы “Слабодка”, якасцю выкананых работ. Яны адзначалі, што кожны з партнёраў прыклаў шмат намаганняў, каб палегчыць жыццё людзей, якія і так абдзелены лёсам.
Удзельнікі канферэнцыі пазнаёміліся таксама з прэзентацыямі Рокішскай і Даўгаўпілскай псіхіятрычных бальніц, пабачылі, у якіх умовах там праходзіць лячэнне. Пры гэтым галоўны псіхіятр вобласці Алена Мартынава заўважыла, што трэба і надалей старацца пераймаць вопыт прыбалтыйскіх суседзяў у гэтым накірунку, бо ў іх сапраўды, як і ў нас, ёсць чаму павучыцца.
Вынікі праекта абагульніў яго кіраўнік Алег Гарбуноў.
Госці пазнаёміліся таксама з летапісам абласной псіхіятрычнай бальніцы “Слабодка”, які прадставіла галоўная сястра медыцынскай установы Аліцыя Мацюкевіч. Цікава было даведацца, што гісторыя бальніцы пачалася ў далёкім 1946 годзе, а размяшчалася яна напачатку ў памяшканні былой польскай казармы. Прызначана была на першым часе для лячэння хронікаў, якія пацярпелі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Бальніца неаднойчы перапрафіліравалася, але заўсёды заставалася ўстановай здароўя, дзе аказвалі дапамогу людзям з псіхічнымі ці псіханеўралагічнымі захворваннямі, залежнымі ад шкодных звычак.
Партнёры трох бакоў не раз падкрэслівалі, што яны і надалей будуць падтрымліваць цесныя сувязі, пастараюцца рэалізаваць разам новыя праекты, бо гэта жыццёва важна для пацыентаў, а іншы раз адных намаганняў медыкаў для гэтага мала, патрэбна еўрапейская падтрымка.

Зінаіда Палулех.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Время выбрало нас!» Основные тезисы, прозвучавшие на VII Всебелорусском народном собрании

«Время выбрало нас». Под таким девизом в Минске 24 – 25 апреля работало VII Всебелорусское…

6 минут ago

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

3 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago