На працягу апошніх гадоў па добрай традыцыі свяшчэннаслужыцелі праваслаўнай царквы дзеляцца з людзьмі велікоднай радасцю. Вось і ў мінулую сераду благачынны Браслаўскага благачыння, настаяцель Свята-Успенскага храма протаіерэй Анатоль разам з сёстрамі міласэрнасці наведаў жыхароў Слабодкаўскай псіханеўралагічнай бальніцы, аддзялення кругласутачнага знаходжання для інвалідаў і састарэлых у Барунах, падлеткавага туберкулёзнага рэабілітацыйнага цэнтра і хворых, што знаходзяцца на лячэнні на сацыяльных ложках у цэнтральнай раённай бальніцы. Праз некалькі дзён з такім жа візітам яны завіталі і ў дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Айцец Анатоль павіншаваў усіх са светлым святам Вялікадня, пажадаў здароўя і ўручыў падарункі.
Свянцоныя яйкі, цукеркі, саладосці і фрукты былі набыты за сродкі прыхаджан і спонсараў.