Радасна сустрэлі Вялікдзень

Главное

100_7383 (Medium)У вясновыя дні ў сэрцах хрысціян пануе радасць, бо нездарма Светлае Хрыстова Уваскрэсенне называюць “святам свят”. Спакон веку гэты дзень глыбока шануецца, да яго рыхтуюцца і дарослыя, і дзеці. Вось і ў нядзельнай школе пры Свята-Панцеляймонавым манастыры сабраліся яе выхаванцы і прыхаджане, каб адзначыць Вялікдзень.
Спачатку ігумення Ніка нагадала прысутным біблейскую гісторыю гэтага свята, расказала пра падзеі, якія папярэднічалі і суправаджалі Уваскрэсенне Хрыста, успомніла асноўныя традыцыі. А выхаванцы школы дапоўнілі яе расказ цікавымі фактамі. Потым у іх выкананні прагучалі духоўныя велікодныя песнапенні.
Важнай часткай свята з’яўляецца падрыхтоўка да яго. Загадзя дзеці захоплена рабілі сваімі рукамі пасхальныя вырабы, якія падарылі прысутным. Асабліва пацешылі ўсіх цудоўна ўпрыгожаныя драўляныя яечкі.
Мерапрыемства атрымалася пазнавальнае і радаснае, яно дапамагло выхаванцам нядзельнай школы лепш зразумець сэнс вялікага вясновага свята.

Жанна Бялько.