Надзея Глінская ўзначальвае клініка-дыягнастычную лабараторыю…

Главное

03 (Medium)Надзея Глінская ўзначальвае клініка-дыягнастычную лабараторыю, у якой працуе 9 медыцынскіх работнікаў. Кіраўніцтва ЦРБ паважае Надзею за яе адказнае стаўленне да работы, маральныя якасці і жыццёвыя прынцыпы.
Малады ўрач лічыць, што на сучасным этапе развіцця медыцыны ролю лабараторных даследаванняў у прафілактыцы і дыягностыцы захворванняў нельга недаацэньваць.
Своечасовая пастаноўка дыягназу — важнейшая ўмова паспяховага  лячэння.
Таму і пашыраецца наменклатура лабараторных даследаванняў. Клініка-дыягнастычная лабараторыя тэхнічна перааснашчаецца з выкарыстаннем сучасных высокатэхналагічных прыстасаванняў.
Для арганізацыі работы па патрабаваннях часу набыты біяхімічны аналізатар, які дазволіў пашырыць спектр і колькасць лабараторных даследаванняў. Яшчэ ў спісе важных набыткаў — гематалагічны аналізатар.
Дзякуючы гэтым “разумным” апаратам, лабараторыя райбальніцы выйшла на такі ўзровень, што многія даследаванні праводзяцца на месцы. Біяматэрыялы цяпер не патрэбна вазіць ў вобласць, што вельмі зручна для пацыентаў. Выкарыстанне аналізатараў спрошчвае ход лабараторных даследаванняў хворых з сельскай мясцовасці. Бо спецыяльныя прабіркі дазваляюць лёгка траспартаваць кроў пацыентаў і пасля зрабіць аналіз без вялікай пагрэшнасці.

Вольга Патаповіч.
Фота аўтара.
На здымку: Надзея Глінская загружае біяматэрыялы ў біяхімічны аналізатар.