Па стане на 1 сакавіка 2015 года ў Віцебскай вобласці зарэгістравана 968 выпадкаў ВІЧ-інфекцый. Вірус імунадэфіцыту чалавека да цяперашняга часу быў выяўлены ў 9 жыхароў Браслаўшчыны. У васьмі выпадках заражынне адбылося палавым шляхам і ў адным пасля ўжывання ін’екцыйных наркотыкаў.
Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі нагадвае, што абследаванне на ВІЧ добраахвотна і ананімна праводзіцца ў любым лячэбна-прафілактычнай установе раёна, дзе ёсць працэдурны кабінет.
Больш падрабязную інфармацыю па праблеме ВІЧ\СНІД можна атрымаць на інтэрактыўным вэб-сайце: http://www.aids.by/, а таксама ва ўрача-эпідэміёлага РЦГіЭ па тэл. 65-0-77, і ўрача-інфекцыяніста ЦРБ па тэл. 64-8-03.
Аляксандр Бабенка, загадчык санітарна-эпідэміялагічным аддзелам РЦГіЭ.