Пільная ўвага супрацоўнікаў ДАІ 8 сакавіка была, як заўсёды, накіравана на жанчын-аўтамабілістак. Раніцай святочнага дня па традыцыі супрацоўнікі АДАІ Браслаўскага РАУС і пастаянны спонсар сакавіцкай акцыі Ігар Мацеша, дырэктар ПГУП “Эстэра сэрвіс”, астанаўлівалі ўсе аўтамабілі, якімі кіравалі жанчыны. Але праверка дакументаў — толькі падстава, каб павіншаваць са святам і падарыць прыемныя сюрпрызы: прадстаўніцам прыгожага полу ўручалі кветкі. Сёлета гэты прыемны “рытуал” з задавальненнем выканалі інспектары ДПС Яўген Койра і Сяргей Пятроўскі.
Хоць у Браславе такая акцыя праходзіла ў пяты раз, але аўта-ледзі не былі гатовыя да такой прыемнай сустрэчы з міліцыянерамі. Сюрпрыз удаўся: усе жанчыны былі прыемна здзіўлены і дзякавалі ад душы.
Прыемна, калі інспектары спыняюць аўто не для штрафаў!
Вольга Патаповіч.
Фота аўтара.