Абласны камітэт работнікаў АПК прызначыў спецыяльныя стыпендыі студэнцкай і навучэнскай моладзі навучальных устаноў, якія рыхтуюць спецыялістаў сельскай гаспадаркі. У ліку стыпендыятаў і навучэнка Відзаўскага каледжа Наталля Варна.
Наталля вучыцца на трэцім курсе на аддзяленні «Лясная гаспадарка», узначальвае прафсаюзную арганізацыю навучэнцаў, уваходзіць у склад савета інтэрната, з’яўляецца актыўным удзельнікам мастацкай самадзейнасці, выдатна вучыцца.
Тэкст і фота Аляксандра Азевіча.