Летась супрацоўнікі аварыйна-дыспетчарскай службы РВУ “Браслаўрайгаз” выязджалі на ліквідацыю аварыйных сітуацый 97 разоў. У выніку прафесійных і зладжаных дзеянняў персаналу сур’ёзных здарэнняў у сістэмах газазабеспячэння раёна не дапушчана. Значны ўклад у гэты выдатны паказчык унеслі вадзіцелі — слесары АДС Алег Дарашкевіч і Валерый Баган, якія цяпер працуюць у адной змене. Нягледзячы на тое, што яны маюць амаль 20-галовы вопыт работы ў галіне, мужчыны працягваюць удасканальваць сваё майстэрства: рэгулярна вучацца, трэніруюцца і праходзяць адпаведныя атэстацыі.
Тэкст і фота Вячаслава Каладынскага.