Перспектыва ў зацікаўленасці і згуртаванасці

Главное

IMG_1266 (Medium)Адзіны дзень інфармавання насельніцтва ў ААТ “Бярозавы край” праходзіў, можна сказаць, па асобным плане. Справа ў тым, што амаль тры месяцы ішоў падбор спецыяліста на пасаду кіраўніка акцыянернага таварыства. І вось па прапанове ўпраўлення райсельгасхарча даў згоду ўзначаліць “Бярозавы край” заатэхнік аддзялення №3 СВК “Маяк Браслаўскі” Андрэй Мацук. Каб прадставіць маладога кіраўніка, падтрымаць яго і адначасова шчыра пагутарыць пра зусім не просты стан спраў, што існуе зараз у сельгаспрадпрыемстве, бліжэйшыя перспектывы развіцця гаспадаркі, на сход працаўнікоў акцыянернага таварыства завіталі старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі і райсавета Ніна Пучынская, старшыня Опсаўскага сельвыканкама Ала Даніліна, намеснікі старшыні райвыканкама Максім Чагарын і Іна Лысенка.
Фінансава-эканамічная сітуацыя ў гаспадарцы, безумоўна, вельмі складаная, казаў начальнік райсельгасхарча Максім Чагарын, але ж адкуль ёй быць простай, калі вынікі года не радуюць. ААТ “Бярозавы край” заняў у рэспубліцы адно з самых апошніх месц па надоях на карову — усяго толькі 1640 кг з мінусам да года папярэдняга ў 1363 кг. Працягваецца правал у вытворчасці малака і сёлета, тое ж самае і ў вырошчванні БРЖ, дзе прывагі за мінулы месяц мізэрныя — па 100 г. Не лепшыя вынікі і ў раслінаводстве.
Каб хоць крыху ўжо зараз узмацніць эканоміку, працягваў Максім Чагарын, усе сілы, у тым ліку і раённых арганізацый, сканцэнтраваны на фермах у Купішках і Падрукшы. З дня на дзень на кароўніку ў Купішках запрацуе кормараздатчык, грубыя кармы ёсць, таму бліжэйшая задача — рацыянальна выкарыстоўваць іх, канцэнтраты, каб павялічыць вытворчасць малака, прывагі БРЖ. “Іншага выйсця з цяжкага становішча, акрамя таго, каб атрымліваць паўнацэнную прадукцыю, няма,” — упэўнены М. Чагарын.
Зразумела, што поспех любога прадпрыемства складаецца са шматлікіх фактараў, але вызначальным з іх ва ўсе часы быў і ёсць дзеяздольны кіраўнік. Дарэчы, выдатна разумеюць гэта і працаўнікі “Бярозавага краю”, за выключэннем таго, што некаторыя з іх не могуць усвядоміць, што рэзультатыўнага выніку ніколі не будзе, калі з дня ў дзень толькі “хадзіць” на работу… і чакаць зарплату. Па вядомых прычынах гэта самае актуальнае для людзей пытанне, а ў “Бярозавым краі” яны не атрымлівалі свае праца-
дні (так прыгадала пасляваенныя гады адна жанчына) яшчэ за снежань мінулага года. “Толькі зараз працаздольным лю­дзям вытворчасці «пенсію» ­плаціць ніхто не будзе, зарплату трэба зарабіць,” — так трапна заўважыў Уладзімір Дранеўскі. А для гэтага найперш патрэбна самадысцыпліна і згуртаванасць.
Новы кіраўнік “Бярозавага краю”, зазначыў старшыня райвыканкама, не з месяца зваліўся, ён з суседняга СВК “Маяк Браслаўскі”, дзе практычна кожны “хварэе” за сваё працоўнае месца. “У Андрэя Мацука ёсць жаданне праца-
ваць, у гэтым яго адметнасць, — сказаў Уладзімір Дранеўскі. — І я, як старшыня і адказны за гэта сельгаспрадпрыемства, буду накіроўваць увесь магчымы рэсурс раёна, каб дапамагчы яму паэтапна вывесці са складанага становішча гаспадарку.”
Вядома, што дапамога “збоку” эфектыўная толькі тады, калі ўспрымаецца яна як часовая мера. І гэта ўвесь час падкрэслівалі члены інфармацыйнай групы. Поспеху ж дасягнуць магчыма толькі тады, калі да гэтага імкнецца кожны член працоўнага калектыву.

Казімір Пятушка.
Фота аўтара.

У. Дранеўскі віншуе А. Мацука з пасадай кіраўніка ААТ «Бярозавы край».