Лідары «нармандскай чацвёркі» 12 лютага завяршылі перагаворы ў Мінску

Главное

ЛідарыЛідары «нармандскай чацвёркі» — канцлер Германіі Ангела Меркель, прэзідэнты Расіі Уладзімір Пуцін, Украіны Пётр Парашэнка і Францыі Франсуа Аланд — 12 лютага завяршылі перагаворы ў Мінску, якія доўжыліся амаль 16 гадзін. Па іх выніках была дасягнута дамоўленасць пра спыненне агню.
«Дамовіліся пра спыненне агню з 00 гадзін 15 лютага», — заявіў журналістам пасля заканчэння перагавораў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
«Гэта не самая лепшая ноч у маім жыцці, але раніца, на мой погляд, добрая, таму што, нягледзячы на ўсе складанасці перагаворнага працэсу, нам удалося дамовіцца пра галоўнае», — сказаў Прэзідэнт Расіі.
Ён таксама паведаміў, што ў Мінску бакі абмеркавалі комплекс пытанняў, звязаных з доўгатэрміновым палітычным урэгуляваннем, якія ўключаюць некалькі пазіцый. «Першая з іх — гэта канстытуцыйная рэформа, у якой павінны быць улічаны законныя правы людзей, якія пражываюць на тэрыторыі Данбаса. Далей — звязаныя з вырашэннем пагранічных пытанняў па ўзгадненні з апалчэннем Данбаса, гуманітарныя пытанні, увядзенне ў дзеянне раней прынятага закона аб асаблівым статусе гэтых тэрыторый — Данецка і Луганска», —сказаў расійскі лідар.
Прэзідэнт Расіі таксама назваў вельмі важнай яшчэ адну пазіцыю, па якой удалося дасягнуць дамоўленасці, — гэта адвядзенне цяжкіх узбраенняў ад сённяшняй лініі сутыкнення для ўкраінскіх войскаў і ад лініі, абазначанай 19 верасня мінулага года для апалчэння Данбаса.
«Мы зыходзім з таго, што ўсе бакі праявяць стрыманасць у самы бліжэйшы час для поўнага спынення агню», — падкрэсліў расійскі лідар.
Прэзідэнт Расіі таксама паведаміў, што паміж расійскім і ўкраінскім лідарамі дасягнута дамоўленасць пра тое, каб даць даручэнне ваенным экспертам устанавіць, ці сапраўды мае месца факт акружэння апалчэнцамі некалькіх тысяч украінскіх вайскоўцаў. Гэта неабходна, каб працэс развядзення войскаў прайшоў у нармальным ключы, без кровапраліцця. Размова таксама ідзе пра выпрацоўку комплексу мер верыфікацыі прынятых рашэнняў і выкананні іх абодвума бакамі. «Заклікаю абодва канфліктуючыя бакі як мага хутчэй спыніць кровапраліцце і перайсці да рэальнага палітычнага працэсу доўгатэрміновага ўрэгулявання», — сказаў расійскі лідар.
У прынятай па выніках перагавораў дэкларацыі гаворыцца, што «Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Ула-дзімір Пуцін, Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, Прэзідэнт Французскай Рэспублікі Франсуа Аланд і Канцлер Федэратыўнай Рэспублікі Германія Ангела Меркель пацвярджаюць поўную павагу суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Яны цвёрда перакананы ў безальтэрнатыўнасці выключна мірнага ўрэгулявання, цалкам гатовы прыняць любыя магчымыя меры як паасобку, так і сумесна ў гэтых мэтах».
У дадзеным кантэксце лідары адабраюць Комплекс мер па выкананні мінскіх пагадненняў, прыняты і падпісаны ў Мінску 12 лютага 2015 года ўсімі, хто таксама падпісаў мінскі пратакол ад 5 верасня 2014 года і мінскі мемарандум ад 19 верасня 2014 года. Лідары будуць уносіць уклад у гэты працэс і выкарыстоўваць свой уплыў на адпаведныя бакі, каб садзейнічаць выкананню гэтага комплексу мер, падкрэсліваецца ў дэкларацыі.
Германія і Францыя акажуць тэхнічную падтрымку для аднаўлення сегмента банкаўскай сістэмы ў закранутых канфліктам раёнах, магчыма, шляхам стварэння міжнароднага механізма для садзейнічання ажыццяўленню сацыяльных выплат.
Лідары падзяляюць перакананне ў тым, што ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім саюзам, Украінай і Расіяй будзе садзейнічаць урэгуляванню гэтага крызісу. У такіх мэтах яны падтрымліваюць прадаўжэнне трохбаковых перагавораў паміж Еўрасаюзам, Украінай і Расіяй па пытаннях энергетыкі з тым, каб ажыццявіць крокі ў мэтах развіцця «зімовага газавага пакета».
Яны таксама падтрымліваюць трохбаковыя перагаворы паміж Еўрапейскім саюзам, Украінай і Расіяй у мэтах выпрацоўкі практычнага рашэння пытанняў, якія выклікаюць занепакоенасць Расіі, у сувязі з выкананнем пагаднення аб глыбокай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю паміж Украінай і ЕС.
Лідары па-ранейшаму прыхільныя да ідэі стварэння агульнай гуманітарнай і эканамічнай прасторы ад Атлантыкі да Ціхага акіяна на аснове поўнай павагі міжнароднага права і прынцыпаў АБСЕ.
Лідары будуць і ў далейшым прыхільныя да выканання мінскіх пагадненняў. З гэтай мэтай яны дамовіліся пра стварэнне кантрольнага механізма ў «нармандскім фармаце», які будзе праводзіць сустрэчы з рэгулярнай перыядычнасцю, як правіла, на ўзроўні старшых службовых асоб, што прадстаўляюць міністэрствы замежных спраў.