Урач лячэбнай фізкультуры Аксана Радзько дапамагае ў рэабілітацыі хворых пасля інсультаў і інфарктаў, траўмаў працяглай імабілізацыі. Яна праводзіць групавыя заняткі па выпраўленні пазваночніка для людзей са скаліёзам, а таксама дапамагае хворым на астэахандроз. Кабінет ЛФК і эргатэрапіі наведваюць і дзеткі з дыягназам ДЦП, на занятках па лячэбнай фізкультуры яны выконваюць простыя гімнастычныя практыкаванні, якія садзейнічаюць паляпшэнню здароўя. Таксама Аксана Радзько праводзіць дыхальную гімнастыку для хворых на бранхіт.
У кабінеце ЛФК хапае неабходнага абсталявання — гімнастычных мячоў, лаўкоў, палкі, трэнажораў для розных груп мышцаў.
Фота Вольгі Патаповіч.