Месца сустрэчы не мянялі

Новости

IMG_8057 (Small)Трэці год запар на возеры Дрывяты праводзілі свае спаборніцтвы па рыбнай лоўлі выратавальнікі вобласці. У мінулую пятніцу на базу адпачынку «Чайка» паспрабаваць свайго рыбацкага шчасця прыехалі прадстаўнікі Мёрскага, Пастаўскага, Докшыцкага, Глыбоцкага, Верхнядзвінскага, Шаркаўшчынскага раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, а таксама каманда абласнога ўпраўлення і ветэранаў МНС Верхнядзвінскага раёна.
У адрозненне ад двух папярэдніх гадоў сёлета на лоўлю рыбы было адведзена на гадзіну часу больш. Пэўна таму і ўловы былі больш важкімі. Трэба сказаць, што хоць палажэнне спаборніцтваў рэгламентавала 5 удзельнікаў у кожнай камандзе, амаль з усіх раёнаў прыехалі па 7–9 чалавек. Гэта, як правіла, тыя рыбаловы-аматары, якія ў выхадныя прыязджаюць рыбачыць на браслаўскія азёры.
Начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста г. Дзісна Сяргей Максіменка, напрыклад, сказаў:
Я не ведаю лепшага возера для падлёднай лоўлі, чым Дрывяты. Тут заўсёды ёсць спадзяванне выцягнуць трафейную рыбіну, і ўсе выхадныя рыбачу на гэтым вадаёме. Ну, а паўдзельнічаць у спаборніцтвах — гэта святое.
Прыкладна тое ж гаварылі і ўсе астатнія рыбакі. А старшыня Верхнядзвінскай раённай арганізацыі ветэранаў МНС Уладзімір Астапковіч пра мерапрыемства адгукнуўся так:
— Для мяне больш за сам працэс рыбалкі падабаецца сустрэча са занаёмымі калегамі, размова з маладымі афіцэрамі, пасля якіх уздымаецца настрой, атрымліваю зарад бадзёрасці. Мерапрыемства карыснае тым, што з’ядноўвае не толькі аднадумцаў раённых аддзелаў, а і ўсяго ўпраўлення ў цэлым.
Але ж спаборніцтвы праводзяцца для таго, каб высветліць мацнейшых. Так было і ў пятніцу. Сёлета каманда гаспадароў з уловам у 14,1 кг не саступіла першынства нікому. Другой стала каманда з Шаркаўшчыны (9,9 кг), трэцяй — з Верхнядзвінскага РАНС (5,4 кг).
Пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі.

Аляксандр Азевіч. Фота аўтара.IMG_8011 (Small) IMG_8015 (Small) IMG_8037 (Small) IMG_8039 (Small) IMG_8043 (Small) IMG_8050 (Small) IMG_8060 (Small)