Майстар па рамонце і тэхналагічным абслугоўванні кацельні “Цэнтральная” Валерый Драбовіч

Главное

ДрабовичМайстар па рамонце і тэхналагічным абслугоўванні кацельні “Цэнтральная” Валерый Драбовіч – надзвычай надзейны работнік. Каб падтрымліваць давераную яму гаспадарку ў спраўным стане, ён гатовы літаральна начаваць на працоўным месцы.
Летась пад яго непасрэдным кіраўніцтвам быў праведзены маштабны планавы рамонт галоўнага вадагрэйнага катла. У выніку кваліфікаванага і адказнага падыходу да справы абсталяванне з пачатку бягучага ацяпляльнага сезона ні разу не прастойвала, а значыць, бесперабойная падача цяпла ў нашы кватэры – у многім персанальная заслуга Валерыя Станіслававіча.

Тэкст і фота Вячаслава Каладынскага.