Categories: Главное

Дапаможа Сонца

Як ужо адзначала наша газета, завершаны нядаўна дэманстрацыйны праект “Прасоўванне энергазберагальных тэхналогій і аднаўляльных крыніц энергіі на мясцовым узроўні”, акрамя ўсяго іншага, меў мэту паказаць людзям, што сучасныя энергаэфектыўныя тэхналогіі можна паспяхова ўкараняць і на Браслаўшчыне. Для гэтага ў якасці эксперыменту ў раённай ДЮСШ усталявалі сістэму сонечнага нагрэву вады. Яе праектаваннем і мантажом займаліся спецыялісты сталічнага ЗАТ “Тэрра-геліо” – фірмы, якая спецыялізуецца на гэтай дзейнасці.
Сапраўды, існуе меркаванне, маўляў, сонца ў нас мала, а таму і падобныя пачынанні бесперспектыўныя. Аднак спецыялісты сцвярджаюць адваротнае. Нашы шыроты на працягу больш чым 6 месяцаў у год атрымліваюць дастатковую колькасць сонечнай энергіі, каб эфектыўна выкарыстоўваць геліакалектары. У той жа Германіі, якая з’яўляецца адным з міравых лідараў па тэмпах укаранення сонечнай энергетыкі, умовы значна горшыя. Тым не менш у ФРГ дзяржава імкнецца стымуляваць развіццё гэтага накірунку, у тым ліку і насельніцтвам, каб у выніку знізіць залежнасць ад выкапнёвага паліва. Адзін з прыкладаў: там немагчыма атрымаць дазвол да будаўніцтва ці рэканструкцыю дома, калі ў яго праектам не прадугледжана ўстаноўка геліакалектараў.
Аднак вернемся да нашай рэчаіснасці. У Беларусі, па разліках экспертаў, з сакавіка па кастрычнік інсаляцыі (паступлення сонечнай энергіі) дастаткова, каб на 100% закрыць патрэбы ў гарачым водазабеспячэнні. Як адзначыў дырэктар ЗАТ “Тэрра-геліо” Аляксандр Пікуль, які ў райвыканкаме прэзентаваў праект па забеспячэнні Браслаўскай спартшколы “сонечнай” гарачай вадой, такі падыход дазволіць эканоміць 1500 – 2000 кілават гадзін электраэнергіі за сезон. У астатні ж час сонечнае святло, няхай і рассеянае, усё адно дапаможа і часткова паўдзельнічае ў нагрэве. Што тычыцца тэрміну службы сістэмы, то ён перавышае 15 гадоў, а акупліваецца праект увогуле за 3—5. Сам жа яго кошт з мантажнымі работамі складае прыкладна 10 мільёнаў рублёў – па меншай меры такія лічбы справядлівыя для сістэмы, устаноўленай у ДЮСШ.
Дарэчы, па словах дырэктара спартшколы Вікенція Жданковіча, сістэма будзе забяспечваць гарачай вадой душавыя. Праўда, на поўную магутнасць яна выйдзе толькі вясной: тады і можна будзе рабіць высновы наконт яе эфектыўнасці.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

6 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

6 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

8 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

9 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

9 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

9 часов ago