Categories: Главное

З музыкай па жыцці

Музыка адчыняе чалавеку дзверы ў іншы свет, у якім можна абысціся без слоў, бо ў ім пануюць гукі. І вельмі многіх гэтыя чароўныя гукі заварожваюць настолькі, што яны звязваюць з імі ўсё сваё жыццё. Так здарылася і з педагогам Відзаўскай дзіцячай школы мастацтваў Ірынай Гаспаровіч.
— Я буду настаўніцай музыкі, — гэтыя словы маленькая Ірынка сказала маці пасля першага наведвання музычнай школы.
Але спачатку яна пачала з прагнасцю спасцігаць азы музычнай граматы. Бацькі падтрымалі захапленне сваёй дачкі, нават карову прадалі, каб набыць уласны акардэон. А для шматдзетнай сям’і, дзе выхоўвалася шасцёра дзяцей, гэта было няпростым рашэннем.
Тры разы на тыдзень Ірына пасля заняткаў у агульнаадукацыйнай выпраўлялася з Гірэйш у Відзаўскую музычную школу.
Хто з дзяцей не марыць іграць на якім-небудзь інструменце? Але ў многіх гэтае жаданне знікае з першымі цяжкасцямі. Улюбёную ў музыку Ірыну гэтыя цяжкасці не спужалі. Яна ўпарта ўскідвала на свае кволыя дзявочыя плечы цяжкі акардэон і стойка займалася па некалькі гадзін у дзень, каб дасканала авалодаць гэтым інструментам.
За гады вучобы ў музычнай школе музыка не толькі не надакучыла дзяўчыне, але стала ўвогуле яе прызваннем.
Потым былі пяць гадоў вучобы ў Наваполацкім музычным вучылішчы.
І вось у 1989 годзе Ірына Рамуальдаўна зноў пераступіла парог роднай музычнай школы, толькі ўжо ў якасці педагога.
— Напачатку было складана з былой вучаніцы перайсці ў статус педагога, — узгадвае І. Гаспаровіч. — Да таго ж мне далі вялікую нагрузку, аж 40 гадзін на тыдзень, таму выкладвацца прыходзілася максімальна.
Але маладога спецыяліста падтрымалі вопытныя калегі, дапамагалі ёй слушнымі парадамі. Асабліва ўдзячна Ірына Рамуальдаўна тады педагогу, а сёння ўжо дырэктару школы мастацтваў Галіне Фадзеевай, якая стала для пачынаючыга настаўніка сапраўднай апорай і сябрам.
Амаль 25 гадоў І. Гаспаровіч з задавальненнем перадае свае веды вучням. Да кожнага яна знаходзіць індывідуальны падыход, умее захапіць дзіця чароўнымі музычнымі гукамі, сардэчна адкрывае перад навучэнцамі дзверы ў таямнічы свет музыкі.
— Выдатны музыкант, педагог высокага ўзроўню, — характарызуе сваю падначаленую дырэктар школы, — да таго ж адказная, ініцыятыўная і пры гэтым вельмі добразычлівая.
Без такіх якасцей працаваць на ніве дадатковага навучання і выхавання дзяцей, верагодна, і немагчыма. Я б дадала ў гэты спіс цярпенне. Бо, згадзіцеся, зацікавіць сучасных “кам’ютарных” дзяцей карпатлівымі заняткамі музыкай, а тым больш музычнай граматай — справа складаная і патрабуе значнай аддачы ад педагога.
Тым не менш Ірыне Рамуальдаўне ўдаецца закрануць і заставіць гучаць патрэбныя струны ў душы сваіх выхаванцаў. Таму не дзіўна, што многія яе навучэнцы, ступіўшы ў незвычайны свет гукаў, ужо не жадаюць яго пакідаць і таксама звязваюць сваё прафесійнае жыццё з музыкай.
Шмат гадоў І. Гаспаровіч па сумяшчальніцтве працавала акампаніятарам у Вайнюнскім сельскім клубе і, дзякуючы свайму энтузіязму, апантанасці, узняла на значны ўзровень мастацкую самадзейнасць сярод мясцовага насельніцтва. Пад яе кіраўніцтвам самадзейныя артысты неаднаразова займалі прызавыя месцы ў конкурсе “Маладыя галасы”.
Ды і сама музычны педагог з задавальненнем выступае ў складзе мясцовага каларытнага ансамбля народнай песні “Відзаўчаначка”, які з сардэчнай шчырасцю дорыць слухачам свае меладычныя песні.
Пры сваім шчыльным працоўным графіку жанчына паспявае стварыць у хаце ўтульную, лагодную і пяшчотную атмасферу для сваёй сям’і — мужа і дзвюх дачок-блязнят.
Так і ідзе Ірына Рамуальдаўна — ласкавая маці і вопытны педагог — з музыкай па жыцці, а разам з ёй упэўнена крочаць яе таленавітыя вучні.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

7 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

10 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

11 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

11 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

12 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

12 часов ago