Categories: Главное

Святкі ў доме-інтэрнаце

У Евангеллі ад Матфея прыводзяцца словы Збаўцы: «Быў хворы, і вы наведалі Мяне …». Праведнікі пыталіся ў Хрыста: «Гасподзь! Калі мы бачылі Цябе хворым і прыйшлі да Цябе? ». А ён адказаў: «Так, як вы зрабілі гэта аднаму з братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі». Гэтыя радкі нагадваюць, што ў радасныя дні светлага свята Нараджэння Хрыстова трэба памятаць пра спагаду, міласэрнасць, дапамагаць адзін аднаму словам і справай.
У калядныя дні настаяцель Свята-Успенскага прыходу протаіерэй Анатолій, іерэй Яўген, ігумення Свята-Панцеляймонаўскага жаночага манастыра матушка Ніка з выхаванцамі нядзельнай школы наведалі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, каб данесці радасць свята ўсім, хто чакаў яго з чыстым сэрцам і надзеяй. Протаіерэй Анатолій успомніў галоўныя падзеі Нараджэння Збавіцеля, павіншаваў са светлым святам супрацоўнікаў і іх падапечных, большасць якіх — людзі, якія апынуліся ў нялёгкай жыццёвай сітуацыі. Свяшчэннік пажадаў ім здароўя, веры ў тое, што Гасподзь нікога не забывае, любіць усіх аднолькава, незалежна ад таго, хто які жыццёвы крыж нясе. Адным цяжка цялесна, іншым — духоўна, але трэба заставацца добрымі, міласэрнымі і за ўсё дзякаваць Богу.
Затым выступілі выхаванцы нядзельнай школы. Яны ў сваім выступленні змаглі перадаць не толькі факты біблейскай гісторыі, але і яе сутнасць, ўрачыстасць. Гледачы ўважліва глядзелі прадстаўленне, імкнучыся не прапусціць ні аднаго моманту, потым з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны пра асноўныя падзеі, звязаных са святам Божага Нараджэння.
Для падапечных дома-інтэрната гэта выступленне стала сапраўдным святам, на якое іх сэрцы адгукнуліся радасцю і ўдзячнасцю. Пасля прадстаўлення, улічваючы духоўныя патрэбы пажылых людзей, ігумення Ніка і выхаванцы школы ўручылі прысутным духоўную літаратуру, іконы, царкоўныя календары. А протаіерэй Анатолій і іерэй Яўген адправіліся ў палаты да падапечных, каб парадаваць іх салодкімі падарункамі. Ніхто не застаўся па-за ўвагай. Жыхары дома-інтэрната ў поўнай меры адчулі атмасферу свята Божага Нараджэння і атрымалі духоўную падтрымку на сваім няпростым жыццёвым шляху.

Жанна Бялько.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

41 минута ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

1 час ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

1 час ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

1 час ago

«Время выбрало нас!» Основные тезисы, прозвучавшие на VII Всебелорусском народном собрании

«Время выбрало нас». Под таким девизом в Минске 24 – 25 апреля работало VII Всебелорусское…

2 часа ago

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

3 дня ago