Categories: Новости

Першы браслаўчанін 2015г. – хлопчык

Першы жыхар Браслаўскага раёна, народжаны ў 2015 годзе, з’явіўся на свет 2 студзеня ў 13.10 у радзільным аддзяленні ЦРБ. Хлопчык, які будзе насіць імя Кірыл па прозвішчы Александровіч, нарадзіўся здаровым, меў рост 54 сантыметры і вагу 3 кілаграмы 800 грамаў. Цяпер жа ён з мамай ужо выпісаны дамоў – у вёску Аколіца.
З гэтай прыемнай нагоды ў госці да шчаслівых бацькоў – Іны і Анатоля – завіталі старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў, яго намеснік па сацыяльных пытаннях Іна Лысенка, старшыні раённай арганізацыі “Белая Русь” Віталь Даўжэнка і Ахрэмавецкага сельвыканкама Дзіяна Тарун. Высокія госці, вядома, прыехалі не з пустымі рукамі: яны прывезлі з сабой падарункі і шмат цёплых слоў.
Кірыл, дарэчы, трэцяе дзіця ў сям’і. У маладых бацькоў ёсць яшчэ дзве старэйшыя дачкі – шасцігадовая Таццяна і Кацярына, якой 1 годзік. Такім чынам, ужо ў першыя дні новага года наш раён “прырос” не толькі яшчэ адным жыхаром, але, што немалаважна, і шматдзетнай сям’ёй, якая, акрамя ўсяго іншага, першай на Браслаўшчыне зможа прэтэндаваць на “мацярынскі капітал” у 10 тысяч долараў.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.
Здымак: віншаванні ад старшыні райвыканкама.
На момант вёрсткі нумара газеты ў радзільным аддзяленні Браслаўскай ЦРБ з’явіліся на свет яшчэ 7 немаўлят. Сярод іх 4 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago