Калі надыйшоў час вызначацца з будучай прафесіяй, выбар быў відавочны. У той час папулярнасцю карысталася спецыяльнасць прадаўца, ды і ехаць вучыцца не трэба было далёка. Сама ж жанчына прызнаецца, што сфера гандлю сама яе выбрала, у іншай прафесіі Тэрэса Эдмундаўна сябе не ўяўляла ніколі. Нарадзілася яна на Браслаўшчыне і ўсё жыццё пражыла тут.
Працоўная біяграфія маладога спецыяліста пачалася ў 1985 годзе, а першым месцам працы стала тагачаснае Слабодкаўскае сяльпо, куды дзяўчыну прызначылі экспедытарам. Каля 9 гадоў адпрацавала яна на гэтай пасадзе. Пазней вопытнай Т. Аўсюкевіч даверылі такі адказны ўчастак, як экспедыцыя грузавых перавозак, а праз пэўны час яна стала экспедытарам па міжнародных перавозках.
Крыху памяняць спецыфіку працы давялося паўтара года таму назад, калі ў райпа скарацілі пасаду экспедытара. Тады жанчыне прапанавалі стаць камерцыйным агентам па добра вядомай слабодкаўскай зоне. І яна з задавальненнем згадзілася, хоць і разумела, што клопатаў прыбавіцца. Аднак складанасці не пужалі яе ніколі.
Зараз у зоне яе адказнасці 13 магазінаў, якія абслугоўваюць каля 70 населеных пунктаў, прыкладна 1190 чалавек. Да таго ж кантроль за 2 аўталаўкамі, а на летні час яшчэ і за кіёскам у бальніцы. Калі машына па магазінах развозіць прадукты, разам едзе і Т. Аўсюкевіч, бо на месцы пракантраляваць дзейнасць прасцей. Спраў у камерцыйнага агента хапае. Трэба паспець пракантраляваць забеспячэнне ўсіх магазінаў таварамі, каб асартымент там пастаянна быў багаты, а паліцы не пуставалі. А яшчэ своечасова падаць заяўкі, не забыць пра якасць тавараў, і каб ён не быў пратэрмінаваным. Часам у адным магазіне тавараў пэўнага віду шмат, а ў другім не хапае, тады трэба тэрмінова зарыентавацца і перанакіраваць яго. Не забываецца камерцыйны агент звярнуць увагу на парадак у магазінах, каб пакупніку было прыемна зайсці, а выйсці з пакупкай.
Работа Т. Аўсюкевіч ні разу не выклікала нараканняў у кіраўніцтва райпа, а падначаленая ёй зона працуе стабільна і эфектыўна, да таго ж тут самы вялікі тавараабарот у раёне.
Калі ўзнікаюць праблемы, пытанні ці прапановы па ўдасканаленні дзейнасці магазінаў, жанчына добра ведае, што можа звярнуцца з імі да першага намесніка па гандлі Алены Германовіч ці непасрэдна да кіраўніцтва райпа. І яе, як аўтарытэтнага спецыяліста, заўсёды выслухаюць і дапамогуць.
Усе, хто ведае Тэрэсу Аўсюкевіч, адзначаюць яе дружалюбнасць, надзвычайную працаздольнасць, добрасумленнасць і гатоўнасць аказаць дапамогу. Варты пераймання і іншыя асабістыя рысы яе характару. Якое б ні было здароўе, якія б ні сустракаліся праблемы на дарозе жыцця, Тэрэса Эдмундаўна заўсёды ветлівая, з прыемнай усмешкай на вуснах і дабрынёй у сэрцы.
Расказваючы пра сваю працу, жанчына тлумачыць:
— Не, гэта зусім не новая модная прафесія. Звычайная праца з таварамі, перавозкамі, дакументацыяй. А найперш — праца з людзьмі. Так павялося, калі да людзей ставішся з увагай і спагадай — тое ж і ў адказ атрымліваеш. Таму ўсе працоўныя моманты ўдаецца вырашаць бесканфліктна. Праца нескладаная, бо любімая.
Што тут яшчэ скажаш. Відавочна, такім і павінен быць чалавек, які ўсім сэрцам хварэе за любімую справу, якой аддаў столькі гадоў, перажывае за няўдачы і шчыра радуецца поспехам.
Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.
За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…
Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…
"Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…
В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…
Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…
В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…