Categories: Новости

Цудоўнае свята

Па ўсёй краіне ў апошнія дні перад Новым годам ладзяцца дабрачынныя ранішнікі і святы. Па добрай традыцыі кожны год у гэты святочны і казачны час раённае аддзяленне грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” у рамках акцыі “Нашы дзеці” арганізуе для юных жыхароў раёна дабрачынны ранішнік. Так было і на гэты раз.
Сто дзесяць дзяцей, сто дзесяць падарункаў і мора ўсмешак, радасці, смеху і самай шчырай у свеце — дзіцячай радасці. Так можна ў цэлым апісаць дабрачынны ранішнік. Гэта свята для тых, каму ўвага патрэбна больш за іншых: дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, з апякунскіх, прыёмных, шматдзетных сем’яў. Для іх такое мерапрыемства становіцца вандроўкай у краіну дабрыні і цудаў.
А яшчэ на дабрачынным ранішніку была цікавая навагодняя казка ў сучасных рытмах, што вельмі спадабалася дзецям, песні, карагоды, віншаванні ад казачных персанажаў — ліхадзейкі Бэлы, яе памочніка Шэрага Ваўка, Патапыча, Дзеда Мароза і Снягурачкі, і проста шчырыя пажаданні. Іх выказаў юным удзельнікам свята старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў. Ён пажадаў усім дзецям атрымліваць любоў і пяшчоту, увагу ад сваіх бацькоў і верыць у здзяйсненне мары. А яшчэ заўважыў, што пад якім бы знакам ні праходзіў чарговы год, любы з іх заўсёды будзе адметным найперш клопатам пра нашых дзяцей.
Яны таксама вырашылі падзякаваць старшыні райвыканкама за ўвагу. Са словам у адказ выступіла вучаніца 11 класа СШ №1 Ірына Пашкевіч і ўручыла Сяргею Шматаву падарунак, зроблены сваімі рукамі.
На мерапрыемстве дзеткі радасна вадзілі карагоды вакол ёлкі і актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх дзеяннях казкі, а таксама дэманстравалі свае непаўторныя касцюмы, расказвалі Дзеду Марозу вершы і спявалі песні, за што атрымлівалі цукеркі. Дружнымі апладысментамі яны запалілі ёлачку, а потым танцавалі каля яе. Дзеці весяліліся і радаваліся ад душы. А дарослым назіраць за гэтым дзеяннем было адно задавальненне.
А раз так, то свята ўдалося. І дзякуй за гэта ўсім дарослым, хто быў на сцэне, хто знаходзіўся ў зале, хто застаўся за кулісамі і за сценамі, але пры гэтым не застаецца абыякавым да патрэб, інтарэсаў дзяцей, да іх жыцця. Так і павінна быць у грамадстве, якое клапоціцца пра сваю будучыню.

Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

2 часа ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

3 часа ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

3 часа ago

В Браславе провели региональный смотр-конкурс детских хоровых коллективов

Браславский РЦК на один день стал площадкой масштабного областного конкурса детских вокально-хоровых коллективов «Созвездие голосов».…

4 часа ago

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago