Categories: Главное

Падатак на даходы з-за мяжы

Грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які атрымлівае даходы за межамі ці з-за межаў краіны, не павінен забываць пра свае абавязкі перад дзяржавай, у прыватнасці, пра неабходнасць удзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам аплаты падаткаў.
У адпаведнасці з падатковым заканадаўствам нашай краіны падаходным падаткам з фізічных асоб прызнаюцца даходы, атрыманыя плацельшчыкамі з крыніц у Беларусі ці за яе межамі.
Агульныя правілы такія: фізічныя асобы, якія атрымалі ў 2014 г. даходы за граніцай ці з-за граніцы, якія падлягаюць падаткаабкладнню, абавязаны не пазней за 2 сакавіка 2015 г. падаць у падатковы орган падатковую дэкларацыю. На яе падставе робіцца разлік падаходнага падатку па стаўцы 12%. Пры гэтым даходы, атрыманыя ў замежнай валюце, пераразлічваюцца ў беларускія рублі па курсе НБ РБ на дату іх атрымання. Налічаны падатак трэба аплаціць не пазней за 15 мая 2015 г.
Пры атрыманні фізічнай асобай даходаў за мяжой у выглядзе зарплаты і іншых узнагароджанняў па працоўных дагаворах падаходны падатак, аплачаны з іх, падлягае заліку пры аплаце ім падатку ў Беларусі.
Для правядзення заліку плацельшчык абавязаны падаць у падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік дакументы пра атрыманы даход і аплату падатку ў замежнай дзяржаве, пацверджаныя падатковым ці іншым кампетэнтным органам замежнай краіны. Калі такія дакументы плацельшчык не прад’явіць на працягу года з дня падачы заявы аб правядзенні заліку, падаходны падатак пераразлічваецца з налічэннем пені.
Усе дакументы, састаўленыя на замежнай мове, павінны быць пераведзены на беларускую ці рускую, а сапраўднасць пераводу і подпісу перакладчыка засведчаны натарыяльна.
Даходы з-за мяжы ў выглядзе грашовых пераводаў фізічныя асобы атрымліваюць праз банкаўскія ўстановы і адзяленні сувязі. Аднак могуць атрымліваць і розныя пасылкі, бандэролі. Для падаткаабкладання такія даходы разглядаюцца як даходы ў натуральнай форме, памер якіх вызначаецца, зыходзячы з кошту, заяўленага ў дакументах.
Не падлягаюць падаткаабкладанню наступныя даходы, якія найбольш часта атрымліваюць людзі з-за граніцы: даходы незалежна ад іх памераў ад блізкіх сваякоў, у тым ліку што знаходзяцца ў адносінах усынавіцеля і ўсынаўлёнага, апекуна, падапечнага; даходы, атрыманыя ад фізічных асоб, якія не з’яўляюцца блізкімі сваякамі, у памеры, які не перавышае 37 835 000 беларускіх рублёў у суме ад усіх крыніц на працягу календарнага года; даходы, атрыманыя ад фізічных асоб у выглядзе спадчыны і г.д.
Па ўзнікаючых пытаннях заўжды можна звяртацца ў інспекцыю па падатках і зборах па Браслаўскім раёне (г. Браслаў, вул. Савецкая, 119).

Вольга Баравік,
галоўны падатковы інспектар.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago