Categories: Главное

Тыдзень дабрыні

Пачынаецца пераднавагодняя пара, і ў цэнтры дзяцей і моладзі абяцаюць, што пройдзе яна актыўна, цікава і насычана. На мінулым тыдні тут быў абвешчаны “Тыдзень дабрыні”, падчас якога для школьнікаў ладзіліся экскурсіі, гульнявыя праграмы і ншыя забаўляльныя мерапрыемствы.
А пачалося ўсё з адкрыцця раённага этап абласной экалагічнай акцыі “Зберажом зялёную елку” і адборачнага тура рэспубліканскага конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”. Гэтыя дзве выстаўкі з першых дзён сабралі шмат гледачоў і яшчэ раз даказалі, колькі таленавітых і творчых дзяцей у нашым раёне.
Калі казаць пра акцыю “Зберажом зялёную елку”, то ў раёне яна праходзіла ў два этапы. На першым школьнікі садзілі дрэвы, даглядалі зялёныя насаджэнні, а на другім выпускалі лістоўкі і насценгазеты пра свае добрыя справы. І самае галоўнае, самі і ў гуртках па інтарэсах стваралі незвычайныя елкі з тых рэчаў, якія ў гаспадарцы не патрэбны. Папера, сурвэткі, тканіна, лісты часопіса і іншыя рэчы пры дапамозе фантазіі ператварыліся ў прыгожыя і незвычайныя ялінкі, якія на навагоднія святы могуць дома замяніць жывыя расліны.
Такім чынам на раённы этап трапілі каля 40 самых цікавых ялінак з гімназіі, Відзаўскай, Плюскай, Слабодкаўскай, гарадскіх і іншых школ. А самыя лепшыя вырабы, па меркаванні журы і наведвальнікаў ЦДМ, адправяцца на абласны этап.
Не менш прыемных водгукаў і ўражанняў пакінула выстаўка “Калядная зорка”. Тут сабраны 93 лепшыя работы школьнікаў і выхаванцаў ЦДМ на тэму Калядаў і таго, што з імі звязана. На выстаўцы творы дзяцей рознага ўзросту. Гэта вышаваныя і маляваныя карціны, аплікацыі, самаробныя паштоўкі, вязаныя рэчы і шмат яшчэ чаго цікавага. Кожны выраб захапляе і прымушае задумацца, наколькі творчым і неардынарным можа быць чалавек. Сем самых лепшых работ выстаўкі адпраўлены на заключны рэспубліканскі этап, яшчэ 15 будуць пакараць журы ў вобласці. Будзем спадзявацца, адтуль яны вернуцца з чарговай перамогай.
На мінулым тыдні першымі наведвальнікамі двух выставак сталі маленькія вучні СШ№2. Для іх арганізавалі забаўляльную праграму з конкурсамі і танцамі, а Снягурачка правяла малых па выстаўках і расказала пра вырабы, якія там можна ўбачыць. Дзеці з захапленнем разглядалі работы, ім так і хацелася дакрануцца да незвычайных ялінак ці прыгожых карцін, тым самым наблізіць такія доўгачаканыя навагоднія святы.
Выстаўкі будуць працаваць да 7 студзеня, таму яшчэ ёсць час зазірнуць у ЦДМ і бліжэй пазнаёміцца з творчасцю юных браслаўчан.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

4 часа ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

4 часа ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

6 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

6 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

7 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

7 часов ago